«Магніфікат» вырас
17.09.2010 10:49
—
Новости Культуры
|
Ён парадаваў выкшталцонай праграмай і выклікаў палітычныя інтрыгі. Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграмаў Сталічны старт прывабіў дыпламатаў Італіі і Польшчы, а ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка выступіў з віншаваннем. Пасля аднадзённага паказу ў менскім Чырвоным касцёле фэст вярнуўся на Глыбоччыну, дзе шэсць гадоў таму й нарадзіўся. Сёлетняя праграма была наймацнейшай за ўсе гады. На экране — карціны Польшчы, Нямеччыны, Аўстраліі, Індыі, Гішпаніі, Расеі, Украіны, Харватыі. Беларускія дакументальныя стужкі «Галоўная роля» і «Лямпа не гасне» пра веру й наркаманію паказалі, што ў краіне з’явілася новая моцная і прафесійная студыя — у імя святога Яна Воіна. Цвіком фэсту былі фільмы з Італіі, якой быў прысвечаны цэлы дзень:«Ён ахвяраваў свой дух дзеля людзей — смерць Пантыфіка», «Канец свету», «Дзённік горнага святара», «Таямніцы Фацімы». А дзеці ў глыбоцкай бібліятэцы абіралі найлепшыя мультфільмы пра святых і анёлаў. «Магніфікат» стаўся заўважным. Гэта прыцягнула да яго палітычную ўвагу. Як распавёў арганізатар БХД Аляксей Шэін, які мусіў прадаставіць на фэсце сваю стужку «Хрыстос забаронены», па патрабаванні Леаніда Гулякі карціна пра пратэстантаў-дысідэнтаў, ужо ўключаная ў каталагі, была знятая з паказаў.Фэсту абяцалі непрыемнасці, калі фільм пройдзе. Іншую карціну — латвійскую стужку «Пскоўская духоўная місія» пра рэлігійнае жыццё падчас нацысцкай акупацыі — папрасіла зняць сама рэжысёрка. Але інтрыгі — непазбежная частка фэстаў, што моцна стаяць на нагах. І, нягледзячы на шасцігадовы ўзрост, «Магніфікат» — ужо не дзіця. Гран-пры сёлетняга кінафэсту атрымаў фільм Стэфана Саверыёні «Дзённік горнага святара». Найлепшай тэлепраграмай прызнаная «Блакадная вера» з Расеі. Найлепшым дакументальным фільмам сталася грузінская стужка Роланда Барашвілі «Прытулак» — пра дом састарэлых. А дзеці аддалі перавагу анімацыйным карцінам з Расеі — «Пра Васіля Бажавольнага» і «Пра звяроў і людзей».Кінатэрміны Усе фільмы Кінатворцы Падзяліцца навіной:
Андрэй Расінскі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён парадаваў выкшталцонай праграмай і выклікаў палітычныя інтрыгі.
|
|