Конкурс на пасаду дырэктара музея-запаведніка «Нясвіж». 21.by

Конкурс на пасаду дырэктара музея-запаведніка «Нясвіж»

22.09.2010 10:53 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб’яўляе конкурс на вакантную пасаду дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны гісторыка-культурнымузей-запаведнік «Нясвіж».

Тэрмін правядзення конкурсу: з 17 верасня 2010 г. па 7 кастрычніка 2010 г. Патрабаванні да кандыдата: вышэйшая прафесійная адукацыя і стаж працы па спецыяльнасці не менш за 3 гады; валоданне дзвума замежнымі мовамі (адна з якіх — польская); вопыт працы ў музейных установах і музеефікацыі аб’ектаў культурнай спадчыны. Асобы, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, падаюць у конкурсную камісію заяву на імя міністра культуры па адрасе: г. Мінск, праспект Пераможцаў, 11. Да заявы прыкладаюцца наступныя дакументы: копія пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (старонка 31) або іншага дакумента, які сведчыць асобу; аўтабіяграфія;

асабісты лісток па ўліку кадраў; копіі дакументаў аб вышэйшай адукацыі, вучоных ступенях і званнях; характарыстыка з апошняга месца працы; фатаграфія памерам 30 мм x 40 мм; праект канцэпцыі развіцця дзяржаўнай установы «Нацыянальны гісторыка-культурнымузей-запаведнік «Нясвіж». Тэрмін падачы дакументаў — да 01.10.2010 уключна. Заявы, якія паступілі без пералічаных дакументаў або пасля 01.10.2010, не разглядаюцца. Кантактныя тэлефоны: (017) 204-86-10, (017) 203-90-63, (017) 203-75-66, факс: (017) 203-90-45.

Адрас: 220004, г. Мінск, праспект Пераможцаў, 11, каб. 919, 917, 605.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб’яўляе конкурс на вакантную пасаду дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика