У Мінску прэзентавалі новую кнігу Валянціна Акудовіча
30.09.2010 09:36
—
Новости Культуры
|
29 верасьня ў сталічнай кнігарні «Логвінаў», што месьціцца ў недзяржаўнай Пад вокладкай чытач знойдзе дыялёгі, фрагмэнты гутарак, дыскусій ды палемікаў, у якіх аўтар браў удзел цягам апошніх пятнаццаці гадоў. Значная частка іх прагучала на хвалях Радыё Свабода. Тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кніжку, узятыя з газэтаў і часопісаў. Значная часта тэкстаў узятая з Радыё Свабода. Гэта ня цалкам тэксты, інтэрвію, гутаркі ды дыялёгі, а выцінанкі зь іх, згрупаваныя паводле прынцыпу цэласнасьці тэмы. І такі прынцып прымусіў аўтараў падзяліць кніжку на 6 разьдзелаў, у якіх тэксты па беларускай гісторыі, літаратуры, філязофіі. Адзін з самых цікавых разьдзелаў прысьвечаны палітыцы. Хоць спадар Акудовіч сказаў, што ўсё тое, што ня вытрымала часу, так званая штодзённая журналістыка ў кніжку не ўвайшло. І з усяго нагаворанага і напісанага ім сюды ўвайшло ўсяго адсоткаў 20. Акудовіч прызнаўся, што палітыку ня любіць: «Усе палітыкі — гэта курдупелі, якіх цудоўная фея падае як прыгажуноў». І гэтай тэме прысьвечаны невялікі тэкст, які так і называецца — «Пастамэнт для курдупеля». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 верасьня ў сталічнай кнігарні «Логвінаў», што месьціцца ў недзяржаўнай арт-галярэі «Ў», адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Валянціна Акудовіча... |
|