Остын, Прус, Ўальд, Жадан у новым «Прайдзісвеце»
30.09.2010 15:57
—
Новости Культуры
|
Выданне, якое пакуль што не мае папяровай версіі, часопіс перакладной літаратуры «Прайдзісвет» (http://prajdzisvet.org/), выдаў 5-6 нумар, які цалкам прысвечаны жанчыне і мае назву «Выкраданне Еўропы». Гэта погляд на жанчыну збоку — версія Быка, гэта значыць мужчыны: паэзія Шарля Бадлера і Сяргія Жадана, апавяданне «Сфінкс без загадкі» Оскара Ўайлда, урывак з «Жаночага раману» Міхала Вівега. Можна будзе таксама азнаёміцца і з версіяй самой Еўропы. У «еўрапейскай» частцы нумара змешчаны погляд жанчыны на саму сябе: урывак са знакамітага раману «Пыха і перадузятасць» Джэйн Остэн, паэзія нобелеўскай лаўрэаткі Віславы Шымборскай, урывак з п’есы «Каменны анёл» Марыны Цвятаевай, апавяданне «Партрэт маці» першай нобелеўскай лаўрэаткі-жанчыны Сельмы Лагерлёф. Акрамя ўласна літаратурных твораў, у нумары змешчаныя артыкулы, якія даследуюць «ружовы раман» — жанр масавай літаратуры, скіраваны пераважна на жанчын. А таксама ў «Выкраданні Еўропы» — інтэрв’ю з Верай Бурлак, уладальніцай прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» у намінацыі «Проза» за 2009 год, Настай Лабадой, перакладчыцай Тувэ Янсан, а таксама паэткай і перакладчыцай, якая цяпер жыве ў ЗША, Вальжынай Морт. Наступны нумар часопіса выйдзе ўзімку і будзе прысвечаны літаратуры Афрыкі і Афрыцы ў літаратуры. Падзяліцца навіной:
Лявон К. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выданне, якое пакуль што не мае папяровай версіі, часопіс перакладной літаратуры «Прайдзісвет» (http://prajdzisvet.org/), выдаў 5-6 нумар, які цалкам прысвечаны жанчыне і мае...
|
|