У. 21.by

У

01.10.2010 10:48 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

70-гадовы кампазітар Іва Залускі прыме ўдзел у канцэртах «Музыка дынастыі Агінскіх» у Гродне і Мінску. Піяніст спецыяльна прыляціць з Вялікабрытаніі, каб удзельнічаць ва ўрачыстасцях з нагоды 245-годдзя свайго вядомага прашчура.

8 кастрычніка Іва Залускі разам з музыкантамі з Літвы і Беларусі выступіць у Гродне. На наступны дзень запланаваны канцэрт у Мінску.

Музычныя вечары адбудуцца ў рамках вялікай адукацыйна-канцэртнай праграмы «Шлях паланезаў Міхаіла Клеафаса Агінскага-2010». З 3 па 10 кастрычніка ў літоўскіх гарадах Рэтавас, Кайшадорыс і Вільні, а таксама беларускіх Гродне, Мінску, Маладзечне і вёсцы Залессе пройдуць міжнародныя канферэнцыі і сустрэчы з захавальнікамі спадчыны Агінскага.

Пад час іх плануецца абмеркаваць ўшанаванне наступнага 250-га юбілею славутага палітычнага дзеяча і кампазітара Вялікага княства Літоўскага. Праграмай сёлетніх урачыстасцяў апякуецца музей гісторыі культуры роду Агінскіх у Рэтавасе.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
70-гадовы кампазітар Іва Залускі прыме ўдзел у канцэртах «Музыка дынастыі Агінскіх» у Гродне і Мінску. Піяніст спецыяльна прыляціць з Вялікабрытаніі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика