Сяргей Балахонаў. Давай з табой, Шаталава.... 21.by

Сяргей Балахонаў. Давай з табой, Шаталава...

04.10.2010 09:36 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Давай з табой, Шаталава, закурым
па тонкай віртуальнай цыгарэце,
пакуль маніякальнай моцы бура
не абудзіла хвалі ў соннай Леце.

Давай з табой, Шаталава, убачым,
як зоркі ападаюць жалудамі
ў асенні змрок, спрабуючы на ўдачу
не перашкодзіць віруснай рэкламе.

Давай з табой, Шаталава, пачуем
дажджоў тэрарыстычных шматгалоссе.
Ты ведаеш, я так даўно крычу ім
з надзеяй, што яны адпусцяць восень.

Давай з табой, Шаталава, не станем
хаваць дурман антонавак салодкіх,
як нехта прыхаваў сваё каханне
на борце атамнай падводнай лодкі.

Давай з табой, Шаталава, закружым
пад тое, што спявае Джарэд Лета,
пакуль не заржавелі ў садзе ружы,
а ў шахтах ціха спяць сабе ракеты

* * *

Сяргей Балахонаў — пісьменнік, настаўнік гісторык, жыве ў Гомелі. Выйшла ягоная кніга «Імя грушы». Аўтар постмадэрнісцкай прозы і лірычных вершаў. Пераклаў на беларускую песню «Чароўны трусік». Вядзе блог balachon.livejournal.com. Загаловак ад Рэдакцыі. Загаловак аўтара: «30 секунд да Снікерса»

Падзяліцца навіной: 
balachon.livejournal.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Давай з табой, Шаталава, закурымпа тонкай віртуальнай цыгарэце,пакуль маніякальнай моцы буране абудзіла хвалі ў соннай Леце.Давай з табой, Шаталава, убачым,як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика