Беларусы прэтэндуюць на Нобелеўскую прэмію-2010. Па літаратуры
04.10.2010 12:05
—
Новости Культуры
|
Але прэтэндэнцтва мае фармальны характар. Беларусы, якія высоўваліся на атрыманне прэміі ў ранейшыя гады, застаюцца ў спісе кандыдатаў (за выключэннем памёршых). А значыць у спісе прысутнічаюць Рыгор Барадулін і Святлана Алексіевіч. Хаця поўны пералік застаецца засакрэчаным, вядома, што сёлета ў яго ўвайшоў семдзесят адзін пісьменнік. Вялікія шансы атрымаць Нобеля па літаратуры маюць палякі, літаратуру якіх прадстаўляе Адам Загаеўскі. Яго імя брытанская букмекерская кампанія «Ladbrokes» называе ў ліку іншых імаверных пераможцаў — Томаса Транстрэмера са Швецыі, Ко Ун з Паўднёвай Карэі, сірыйца Алі Ахмад Саіда. Сярод іншых кандыдатаў — пісьменнікі і больш знаёмыя: Умберта Эка, Мілан Кундэра, Харукі Муракамі. Ёсць і два расейскія — Бэла Ахмадуліна і Яўген Еўтушэнка. Пераможца ўжо абраны. А сёмага кастрычніка адбудзецца фармальнае галасаванне.Тады і будзе абвешчана імя лаўрэата. Што тычыцца суседзяў Беларусі, то расейцы атрымлівалі Нобеля па літаратуры пяць разоў (Іван Бунін, Барыс Пастарнак, Міхаіл Шолахаў, Аляксандр Салжаніцын, Іосіф Бродскі), палякі — чатыры (Генрык Сянкевіч, Уладзіслаў Станіслаў Рэймант, Чэслаў Мілаш, Віслава Шымборская). Латышы, літоўцы, украінцы — ніводнага. Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але прэтэндэнцтва мае фармальны характар.
|
|