Інстытут гісторыі застаўся без дырэктара. 21.by

Інстытут гісторыі застаўся без дырэктара

04.10.2010 16:54 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яго былы кіраўнік Аляксандр Каваленя пайшоў на павышэнне.

У Інстытуце гісторыі Акадэміі навук паведамілі, што Аляксандр Каваленя цяпер узначальвае Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтва НАНБ. Аддзяленне курыруе працу шэрагу навукова-даследчых устаноў, у тым ліку і Інстытут гісторыі.

Выконваючым абавязкі дырэктара Інстытута прызначаны Вячаслаў Даніловіч.

Адзін з супрацоўнікаў установы паведаміў, што асоба Даніловіча прыймальная для навукоўцаў у якасці дырэктара. Але яго наўрад ці зацвердзяць, бо ён даволі малады ды з’яўляецца толькі кандыдатам гістарычных навук. Хто цяпер узначаліць Інстытут гісторыі? Невядома. Але гісторыкі ўпэўненыя, што правесці выбары дырэктара, як рабілася некалі, ім не дазволяць.

Падчас працы на пасадзе дырэктара Інстытута гісторыі

Аляксандр Каваленя адзначыўся звальненнем шэрагу навукоўцаў. Працу страцілі Генадзь Сагановіч, Сяргей Тарасаў, быў змушаны сысці Яўген Анішчанка і іншыя.

Павышэнне сп. Кавалені перад снежаньскімі прэзідэнцкімі выбарамі можа быць сведчаннем магчымых звальненняў непажаданых навукоўцаў.

Падзяліцца навіной: 
КМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго былы кіраўнік Аляксандр Каваленя пайшоў на павышэнне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика