Адкрыццё выставы выцінак Вячаслава Дубінкі
06.10.2010 12:06
—
Новости Культуры
|
Выстава, прысвечаная памяці знакамітага майстра, пройдзе ў Музеі Багдановіча (Мінск, Траецкае прадмесце, вул. Багдановіча, 7а) Менавіта Вячаслаў Дубінка вярнуў беларускую выцінанку з нябыту і стварыў яе цэлую сучасную школу. Ягоныя выцінанкі шмат разоў экспанаваліся ў Беларусі і за мяжой. У нас на памяці поспех нядаўніх выставаў у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры і ў музейным комплексе «Дудуткі». Выцінанкамі Вячаслава Дубінкі не раз ілюстраваліся кнігі. Шмат хто з беларускіх дзяцей мае цудоўна аздобленую майстрам кнігу Артура Вольскага «Жывыя літары». Ажылі і самі творы Вячаслава Дубінкі. На іх аснове Вячаслаў Дубінка глядзеў на жыццё заўсёды крыху здзіўленымі незамглёнымі вачыма дарослага дзіцяці. У сваім апошнім інтэрв’ю ён сказаў, што жыве, кожны дзень чакаючы дзіва. Цяпер з дзівам, падараваным ягоным унікальным талентам, сустрэнемся мы самі. На вялікі жаль, без майстра. Але хіба сапраўдны талент памірае?.. Адкрыццё выставы — аПадзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава, прысвечаная памяці знакамітага майстра, пройдзе ў Музеі Багдановіча (Мінск, Траецкае прадмесце, вул. Багдановіча, 7а) Менавіта Вячаслаў Дубінка...
|
|