У вiцебскай “Ляльцы” ўзнагародзілі лепшых артыстаў мінулага творчага сезону
06.10.2010 18:22
—
Новости Культуры
|
У Беларускім тэатры “Лялька” 3 кастрычніка, у дзень урачыстага адкрыцця новага, 25-га, тэатральнага сезона, пасля прэм’еры спектакля “Дэкамерон” адбылося ўзнагароджанне лепшых артыстаў сезона папярэдняга.
Уручэнне дыпломаў і памятных падарункаў лепшым артыстам адбываецца ў “Ляльцы” штогод. Вызначаюцца яны таемным галасаваннем, у якім удзельнічае ўся трупа. Па выніках 24-га сезона калегі найбольш высока ацанілі творчую працу трох артыстаў – Аляксандра Маханькова (стаў лепшым у намінацыі “Лепшая мужчынская роля” за ролю Аўтара ў спектаклі “Дэкамерон”), Вольгі Маханьковай (“Лепшая жаночая роля” за вобраз Нінэты ў “Дэкамероне”) і Валерыя Зімніцкага (“Дэбют сезона” за ролю Джавані ў “Дэкамероне”). Для Валерыя, выпускніка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, 24-ты сезон быў першым у ягоным творчым жыцці. Цырымонію ўзнагароджання правялі мастацкі кіраўнік тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Віктар Клімчук і загадчыца літаратурнай часткі Людміла Сіманёнак. Усяго ў трупе “Лялькі” 16 артыстаў. Для двух з іх – Сяргея Талкача і Марыны Нікіцінай – сёлетні сезон стане дэбютным. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уручэнне дыпломаў і памятных падарункаў лепшым артыстам адбываецца ў “Ляльцы” штогод. Вызначаюцца яны таемным галасаваннем, у якім удзельнічае ўся трупа.
|
|