У. 21.by

У

07.10.2010 09:36 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску 6 кастрычніка адкрылася выстава выцінанкі Вячаслава Дубінкі. У экспазіцыі прадстаўлены 32 творы мастака розных гадоў.

Старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сахута адзначыў, што ўсіх, хто прыйшоў на выставу, сабрала памяць пра цудоўнага майстра, які нядаўна пайшоў у лепшы свет. Паводле яго слоў, Дубінка стаў настаўнікам для вялікага атрада майстроў выцінанкі, якім можа ганарыцца краіна. «І ўсе гэтыя майстры свядома ці несвядома абапіраліся на набыткі Дубінкі — на яго стылістыку, дасягненні і характар работ», — сказаў Сахута.

Ён адзначыў, што Дубінка пачынаў працаваць тады, калі выцінанку ведалі рэдкія энтузіясты і спецыялісты ў галіне народнай культуры. «І наўрад ці ён падазраваў, што настане такі час, калі гэты калісьці папулярны, а потым цалкам забыты від мастацкай творчасці зноў узыдзе на арэну і зойме свае пачэснае месца сярод сучасных відаў мастацкай творчасці», — дадаў Сахута.

Паводле слоў мастака Уладзіміра Басалыгі,

жыццё Дубінкі — прыклад, чаго можа дамагчыся чалавек сваёй упартай працай.

Басалыга мяркуе, што карані творчасці майстра — у пошуках прыгажосці яго маці, якая ў цяжкія пасляваенныя гады брала звычайную газету і нажніцамі выцінала ўзоры на вакно.

Мастак Аляксей Марачкін назваў Дубінку «класікам народнага мастацтва», які быў універсальным творцам — сябрам чатырох саюзаў: журналістаў, пісьменнікаў, народных майстроў і мастакоў, хаця і не меў вышэйшай мастацкай адукацыі.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў лічыць творчасць Дубінкі цудам, а пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан — унікальнай з’явай беларускай культуры.

Выстава працуе да 29 кастрычніка.

Падзяліцца навіной: 
Марат Гаравы, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску 6 кастрычніка адкрылася выстава выцінанкі Вячаслава Дубінкі. У экспазіцыі прадстаўлены 32 творы мастака...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика