Цяпло сустрэч і золата каштанаў. 21.by

Цяпло сустрэч і золата каштанаў

19.10.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пад час Дзён культуры Беларусі ва Украіне з аншлагамі прайшлі канцэрты Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча ў Кіеве і Львове
Гастролі артысты ўспрынялі як шчодры падарунак да свята: сёлета аркестру 80 гадоў. Вярнуліся дадому ў цудоўным настроі, кранутыя шчырасцю, цеплынёй прыёму. І прафесар Міхаіл Казінец, дырыжор і мастацкі кіраўнік калектыву, народны артыст Беларусі, які амаль сорак гадоў кіруе аркестрам, з радасцю дзеліцца ўражаннямі.Прафесар Міхаіл Казінец і яго аркестр — прыгожая музычная візітка Беларусі
— Кіеў сустракаў сонцам, шчырымі ўсмешкамі, золатам каштанаў, і гэта было цудоўна! — расказвае Міхаіл Антонавіч. — Аркестр і раней бываў на такіх адказных імпрэзах, у тым ліку ў Расіі, Кітаі. Лягчэй выступаць там, дзе нас менш ведаюць: гледача прасцей “узяць у палон”. Беларускае мастацтва, напрыклад, у Кітаі, — такая экзотыка! А з украінцамі ў нас і ў мелодыях песень, і ў мовах шмат агульнага. Мы пастараліся, каб і суседзям, з якімі часта раней страчаліся, было цікава нас паслухаць.
Гурт народна-інструментальнага кірунку — сапраўдны скарб айчыннай культуры. У аркестры Жыновіча сярод артыстаў ажно 22 лаўрэаты міжнародных і нацыянальных конкурсаў: украінцам Беларусь паказала лепшае з таго, што мае. “У першым аддзяленні гралі нашу народную музыку ў сучасных апрацоўках, у другім — музыку з усяго свету, у тым ліку Чайкоўскага, Вэрдзі, Сен-Санса… — гаворыць дырыжор. — Паказалі і майстэрства музыкаў, і дыяпазон магчымасцяў аркестра. Мы ж выконваем любую музыку, ад класічнай з ХVІІІ стагоддзя да нашых дзён. Цудоўна выступілі з намі і пяць адметных спевакоў нашай оперы.
Больш за дзве гадзіны ў зале Нацыянальнай оперы доўжыўся першы канцэрт. Дырыжор задаволены: адыгралі на выдатна! “Словы ўдзячнасці, захаплення гаварылі землякі, украінскія калегі, якія заходзілі за кулісы, — згадвае М.Казінец. — І мой даўні сябар і калега, народны артыст Украіны Віктар Гуцал быў проста ў захапленні ад рэпертуару аркестра, гучання, майстэрства музыкаў”. Яшчэ больш парадаваў Львоў, у Оперным тэатры таксама была перапоўненая зала. Практычна ўсё другое адзяленне ішло праз апладысменты, зала некалькі разоў уставала. Міхаіл Казінец заўважыў: прыйшло на канцэрт шмат беларусаў, і родныя мелодыі, сугуччы былі ім вельмі даспадобы.

Іван Ждановіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад час Дзён культуры Беларусі ва Украіне з аншлагамі прайшлі канцэрты Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча ў Кіеве і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика