Вольскага прынялі ў Саюз пісьменнікаў, а Глобуса не пусцілі ні ў Саюз мастакоў, ні ў ПЭН
26.10.2010 12:03
—
Новости Культуры
|
Лявон Вольскі вырашыў «легалізаваць заняткі літаратурнай дзейнасцю». {FOTOS} Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў прыняла музыку ў шэрагі арганізацыі. Рэкамендавалі яго для ўступлення ў саюз Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч. Літаратурная спадчына рок-музыкі ўвасобілася ў зборніках паэзіі «Калідор» (1993) і «Фотаальбом» (2000). У бліжэйшы час Вольскі абяцае выдаць раман, напісаны ў 1990-х. І падрабязнасцяў пакуль не раскрывае. Адначасова Вольскі падаў заяву на ўступленне ў Беларускі ПЭН-Цэнтр, але там працэдура прыняцця даўжэйшая. А вось Адама Глобуса другі раз не прынялі ў Саюз мастакоў Беларусі.
На пашыраным пасяджэнні Рады мастаку адмовілі ў сяброўстве ў саюзе. «Абгрунтавалі тым, што я — не чалавек. Савіч сказаў: «Паэтам можаш ты не быць, а чалавекам абавязаны». Глобус наракае, што мастакі Уладзімір Савіч, Сяргей Цімохаў і Рыгор Сітніца пакрыўдзіліся на яго за кніжку «сУчаснікі», дзе напісана і аб іх. Глобус пакрыўджаны адмовай. Падчас галасавання на бюро Саюза мастакоў і на секцыі жывапісу аднагалосна яго кандыдатуру падтрымалі. Рэкамендавалі ў саюз Глобуса Уладзімір Тоўсцік, Аляксандр Грышкевіч, Уладзімір Кожух (старшыня мастацкай секцыі). Для пісьменніка і мастака гэта не адзіная арганізацыя, у якую яго не прымаюць. Тройчы Глобусу адмаўлялі ва ўступленні ў ПЭН-Цэнтр — таксама ў выніку асабістых канфліктаў. Падзяліцца навіной:
Сяргей Макарэвіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лявон Вольскі вырашыў «легалізаваць заняткі літаратурнай дзейнасцю». {FOTOS}Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў прыняла музыку ў шэрагі арганізацыі.... |
|