«Нейра Дзюбель» скончыў працу над новым альбомам
27.10.2010 14:55
—
Новости Культуры
|
Завяршыўся запіс новага альбому легендарнага гурту «Нейра Дзюбель». Ён атрымаў назву «Афтары праўды». 26 кастрычніка дырэктар студыі гуказапісу «Осмас» Павел Юрцэвіч перадаў лідару «Дзюбялей» Аляксандру Кулінковічу канчатковую версію запісу. Спадар Юрцэвіч застаўся задаволены супольнай працай з музыкамі: «Мы пачалі запіс у лютым, скончылі толькі зараз. Але ўсё адно хутчэй, чым у выпадку з папярэднім альбомам гэтага калектыву — «Штазі». Працай з музыкамі «Нейра Дзюбеля» усе засталіся задаволеныя. Будзем рады яе працягнуць у будучыні». Лідар гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч так апісвае свой новы альбом: «Такога вясёлага і Так мы ніколі не гралі. Калі пачыналі працу над альбомам, то думалі яго назваць Новы альбом «Нейра Дзюбеля» змяшчае 15 новых песняў, 4 лірычныя адступленні і два бонусы — новая версія старога твору «Машыны» і беларускамоўная версія песні «Ленін». «Афтары праўды» атрымаліся менш беларускамоўным альбомам, чым папярэднія «Штазі» і «Танкі». Там толькі тры песні на мове. «Проста мне зараз так думаецца, так пісаліся гэтыя песні. Я не магу пісаць са слоўнікам. Ведаю, што гэта робяць шмат якія музыкі. Лічу, што так рабіць не зусім шчыра», —зазначае Аляксандр Кулінковіч.*** Набыць дыск «Афтары праўды» можна будзе на прэзентацыі, якая адбудзецца 11 лістапада ў менскім клубе «Рэактар». Пачатак а Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз два тыдні «Афтары праўды» з’явяцца ў продажы.
|
|