Білеты на. 21.by

Білеты на

29.10.2010 11:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27 кастрычніка ў касах Палаца Рэспублікі пачаўся продаж білетаў на цырымоніі адкрыцця і закрыцця XVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лiстапад».

Кошт білетаў складае ад 20 да 40 тыс. рублёў. Пры гэтым колькасць білетаў для продажу абмежаваная.

Цырымонія адкрыцця кінафестывалю пачнецца 5 лістапада, а 19-й гадзіне ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі.

З 18.20 да 18.40 па дывановай дарожцы да Палаца Рэспублікі пройдуць госці і зоркі фестывалю. У праграме цырымоніі адкрыцця — харэаграфічныя нумары, выступленне квінтэта салістаў ансамбля Белдзяржфілармоніі «Класік-авангард», вакальнага гурту «Чысты голас», арганізатараў і ўдзельнікаў фестывалю.

Гледачоў чакаюць прыемныя сюрпрызы, у тым ліку выступлення ганаровых гасцей кінафестывалю,

сярод якіх акцёр, спявак і рэжысёр Вахтанг Кікабідзэ.

Пасля цырымоніі адкрыцця ў Малой зале Палаца Рэспублікі адбудзецца паказ фільма-адкрыцця фестывалю — сумеснага беларуска-расійскага праекта «Брэсцкая крэпасць». Білеты на паказ таксама можна набыць у касах Палаца Рэспублікі.

Цырымонія закрыцця фестывалю адбудзецца ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі 12 лістапада.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 кастрычніка ў касах Палаца Рэспублікі пачаўся продаж білетаў на цырымоніі адкрыцця і закрыцця XVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лiстапад». ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика