У Мінск прыязджае спявачка Тоні Брэкстан. 21.by

У Мінск прыязджае спявачка Тоні Брэкстан

01.11.2010 17:59 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

daylife.com

18 снежня ў Мінску выступіць адна з самых папулярных соул-вакалістак свету, амерыканская спявачка Тоні Брэкстан. Плануецца, што на канцэрце ў комплексе «Мінск-Арэна» яна выканае кампазіцыі са свайго новага альбома Pulse.

Паводле інфармацыі арганізатараў канцэрта, над апошнім альбомам Тоні Брэкстан працавала апошнія шэсць гадоў. Pulse — сёмы студыйны альбом спявачкі — быў выпушчаны ў маі 2010 года.

Тоні Брэкстан вядомая як рытм-энд-блюз-, поп- і соул-спявачка, аўтар песень і актрыса. Самыя вядомыя яе хіты — Un-Break My Heart, Breathe Again, You’re Makin" Me High і інш. У самым пачатку кар’еры прэса назвала яе другой Whitney Houston. У 1993 годзе Тоні Брэкстан апынулася ў ліку пераможцаў музычнай прэміі «Грэмі-93», атрымаўшы дзве ўзнагароды — як лепшая новая артыстка і лепшая соул-спявачка. Брэкстан мае шэсць прэмій «Грэмі».

12 снежня Тоні Брэкстан выступіць у Нацыянальным палацы «Украіна» (Кіеў), а 14 снежня дасць канцэрт у Крамлёўскім палацы (Масква).

Кошт квіткоў на канцэрт у Мінску складзе ад 160 да 370 тыс. рублёў (партэр), ад 100 да 320 тыс. рублёў (сектары).
Падзяліцца навіной: 
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
daylife.com 18 снежня ў Мінску выступіць адна з самых папулярных соул-вакалістак свету, амерыканская спявачка Тоні Брэкстан. Плануецца, што на канцэрце ў комплексе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика