Воўна: мастацтва па-шведску
03.11.2010 12:02
—
Новости Культуры
|
У Мінску адкрылася выстава шведскай мастачкі Гунілы Шоберг «Аспекты жыцця: рэльеф і скульптура з воўны». Гунілf Шоберг. Пасол Швецыі Стэфан Эрыксан. Воўна, з якой беларусы здаўна робяць валёнкі, у руках шведкі ператвараецца ў творы мастацтва. Яна стварае па-вясноваму зялёнае лісце, свяцільнікі, упрыгожаныя вяззю. З асобных аркушаў утвараецца дыван і нават човен. Выстава складаецца з дзвюх пакояў: росту і святла. У пакоі росту аўтарка звяртае ўвагу на прыроду. У пакоі святла змешчаны творы, якія «з’яўляюцца разважаннямі пра нашу культуру, наша стаўленне да мінуўшчыны і нават, у пэўным сэнсе, да будучыні». Гуніла Шоберг вывучала мясцовыя тэхнікі валяння лямцу ў Манголіі, Турцыі, Туркменіі, Венгрыі, Беларусі.Выстава арганізавана пры падтрымцы Шведскага інстытута і Пасольства Швецыі ў Беларусі. Працуе да 14 лістапада ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр-т Незалежнасці, 47). 6 лістапада Гуніла Шоберг прачытае лекцыю «Мастацтва валяння: Гісторыя і сучаснасць».Лекцыя адбудзецца ў памяшканні галерэі «Акадэмія» (Сурганава, 14) з 10:00 да 14:00. Уваход вольны. Падзяліцца навіной:
Кастусь Матушыч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску адкрылася выстава «Аспекты жыцця: рэльеф і скульптура з воўны».
|
|