Кікабідзэ пра расейцаў: «Не хачу такіх сяброў»
04.11.2010 17:51
—
Новости Культуры
|
У Мінск прыляцеў ганаровы госць кінафестывалю «Лістапад» Вахтанг Кікабідзэ. Акцёр і спявак не быў у нашай краіне ўжо сем гадоў. «Часта прыязджаў сюды ў часы «серпа і молота». У Грузіі надта ўзрадаваліся, што я еду ў Беларусь. Мінск не пазнаў. Змяніўся ў лепшы бок». «Калі праводзіцца [кінафестываль] — значыцца тут жыццё наладжваецца». І ўпэўнены, што родная Грузія адродзіцца. «У расейцаў ёсць добрае слова — «прорвёмся». Акцёр не ў захапленні ад сучаснага кіно. Адзначае, што італьянскае для яго Вахтанг Кікабідзэ — савецкі і грузінскі спявак, акцёр, сцэнарыст, рэжысёр. Зняўся ў фільмах «Міміно», «ТАСС упаўнаважаны заявіць», «Каралева», «Дзюма на Каўказе», «Мужычыны і ўсе астатнія» і іншых. ўвогуле знікла. «На тэрыторыі былога Савецкага Саюза дэградуе кінамастацтва. З’явілася шмат прыватных студый. З’яўляюцца людзі, якія лічаць, што ведаюць кіно лепш за прафесіяналаў. Культуру транслююць фінансы. Упэўнены, што ў вас тое самае».Скардзіцца таксама, што «пісьменнікі цудоўныя ёсць, а вось сцэнарыстаў няма». Пракаментаваў акцёр і сваю адмову прыняць ад Дзмітрыя Мядзведзева расейскі Ордэн Сяброўства ў жніўні 2008-га. «Я не думаў, што будзе такі ажыятаж. Мой бацька загінуў за гэтую [расейскую] армію пад Керччу… Я тады ехаў адпачываць у Батумі, а мне патэлефанавалі, каб вяртаўся. У гэты час, як мне хацелі ўручыць ордэн, сябры прыходзяць і страляюць. Я сказаў, што не хачу такіх сяброў». Але паведаміў, што новы сцэнарый напісаў усё-ткі па-расейску. «Палітыкі забываюць, што тут [на зямлі] — часова. А іх праўнукам сорамна будзе сваё прозвішча называць»,— пракаментаваў Кікабідзэ пытанне наконт дыктатуры ў Беларусі. Кінафестываль «Лістапад» распачынаецца заўтра. Працягнецца ён да 12 лістапада. На ўрачыстасці запрошаны госці больш як з пяцідзесяці краін. Сярод іх італьянская актрыса Арнэла Муці, балканскі рэжысёр Эмір Кустурыца, украінскі акцёр Багдан Ступка.Падрабязней пазнаёміцца з праграмай кінафестывалю і яго ўдзельнікамі можна Падзяліцца навіной:
Сяргей Макарэвіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінск прыляцеў ганаровы госць кінафестывалю «Лістапад» Вахтанг Кікабідзэ.
|
|