На прэзентацыі кнігі Лянкевіча спявалі і жанілі комін
14.11.2010 18:57
—
Новости Культуры
|
На вечарыну з прыехаў фальклорна-этнаграфічны гурт пад кіраўніцтвам Кацярыны Панчэня з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна. ![]() Фота ![]() Фота ![]() На прэзентацыі быў аншлаг. Сярод гасцей — пасол Швецыі Стэфан Эрыксан. Фота ![]() «Жаніцьба коміна», фота 12 лістапада ў Мінску ў Інстытуце імя Гётэ адбылася прэзентацыя фотаальбома «Паганства» аўтараства Андрэя Лянкевіча. Вечарына прайшла пры поўным аншлагу, многія госці стаялі. Пераважная большасць прысутных складалася з моладзі, што і адзначыў Андрэй Лянкевіч перад пачаткам прэзентацыі. Спачатку з дапамогай відэашэрагу і слайд-шоў адбылася знаёмства са зместам кнігі. У пэўны момант у залу ўвайшлі жанчыны з фальклорна-этнаграфічны гурта з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна, якім кіруе Кацярына Панчэня. Яны праспявалі колькі абрадавых песень, пасля чаго аўтар кнігі даў слова даследчыцы народнай творчасці і адной з стваральніц падляска-палескага фестывалю «Там по маёвуй росі» Ірыне Мазюк, якая падрыхтавала тлумачэнні да фотаздымкаў. Ірына Мазюк адзначыла, што фотаальбом «Паганства» стаў найперш мастацкім творам, а не проста дакументальнай фіксацыяй традыцый. Напрыканцы прэзентацыі жанчыны з Пагосту прадэманстравалі «Жаніцьбу коміна» — абрад з тысячагадовай гісторыяй, першы з унесеных у спіс нематэрыяльных каштоўнасцяў Беларусі. Дзеля гэтага яны адмыслова прывезлі з Палесся «комін». *** Кніга «Паганства» была надрукаваная ў літоўскім выдавецтве «Аrx baltica» пры падтрымцы польскага выдавецтва Fundacja Villa Sokrates і Нямецкага Фонду Маршала. Замовіць яе можна ў інтэрнэт-краме Падзяліцца навіной:
Сямён Печанко; фота Еўрарадыё, Tarantino Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вечарыну з прыехаў фальклорна-этнаграфічны гурт пад кіраўніцтвам Кацярыны Панчэня з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна. |
|