Беларус, які называўся Акулам. 21.by

Беларус, які называўся Акулам

16.11.2010 09:38 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу на эміграцыі Кастусю Акулу сёння споўнілася б 85 гадоў.

Жаўнер Польскага Арміі Андэрса.

У Беларусі, 1990-я.

У Беларусі яго на працягу дзесяцігоддзяў называлі «агентам ЦРУ», а ён не спыняў сваёй дзейнасці за мяжой.

Кастусь Акула (сапр. Аляксандр Качан) нарадзіўся 16 лістапада 1925 года ў в. Верацеі, Докшыцкі раён. Настаўнічаў падчас нямецкай акупацыі. Навучаўся ў Мінскай школе афіцэраў БКА. З 1944 — на захадзе. Ваяваў супраць немцаў на Апенінах, узнагароджаны медалём «За вайну» і «Залатой Зоркай Італіі». Аўтар кнігі «Змагарныя дарогі», трылогіі «Гараватка», англамоўнага рамана «Tomorrow is yesterday» і іншых. Памёр 29 студзеня 2008 года ў Таронта.

Імя Кастуся Акулы ў Беларусі пачало шырока адкрывацца толькі ў 1990-х. Тады краіну здолелі наведаць сотні беларусаў, што за савецкім часам лічыліся ворагамі. Акула двойчы пабываў на Бацькаўшчыне (1992, 1994). Дзякуючы намаганням Уладзіміра Арлова ў Мінску перавыдалі яго раман «Змагарныя дарогі», што выйшаў у свет яшчэ ў 1962 годзе ў Канадзе. Гэтая кніга прынесла яму вядомасць, як твор, што паказваў вайну вачыма не нямецкага ці савецкага, а беларускага жаўнера. Аўтар апісаў на прыкладзе галоўнага героя сябе, спачатку вучня Школы афіцэраў Беларускай краёвай абароны, затым макі (французскага партызана), жаўнера другога Польскага корпуса генерала Андэрса...

Яшчэ ў шасцігадовым узросце Кастусь Акула ўпершыню пачуў аб нацыянальнасці беларусы, што і вызначыла яго лёс.

Неаднаразова пасля за свае беларускія перакананні давялося цярпець. Калі з Польскага корпуса яго накіравалі ў Вялікабрытанію ў школу падхарунжых бранятанкавых войскаў, не выракся свайго паходжання. За што польскі «маёр Палішэўскі, кіраўнік школы, даў мне апошняе месца з ліку 24. Ён загарадзіў мне дарогу такой апаніяй: «хваравіты, слаба вышкалёны, чуе комплекс народнай ніжэйшасці». Пазней, у 1947, у Канадзе таксама прыйшлося адстойваць «права беларусамі звацца». Калі Акула падаваў дакументы для прыняцця канадскага грамадзянства, нацыянальнасць пазначыў «беларус». Але чыноўніца запярэчыла, маўляў, такой нацыянальнасці не існуе. Толькі пасля расповеду аб сяброўстве краіны ў ААН яму паверылі.

У Канадзе Кастусь Акула працаваў адразу на фермах. А вольны час прысвячаў Беларусі. Яшчэ працуючы на ферме,

ён стварыў першую ў Паўночнай Амерыцы газету на беларускай мове «Беларускі Эмігрант».

Па тэлефонным даведніку шукаў падобныя да беларускіх прозвішчы і тэлефанаваў іх уладальнікам, прапаноўваў аб’ядноўвацца. І ў 1948 годзе было створана Згуртаванне беларусаў Канады, якое Акула і ўзначаліў.

Ён браўся за любую справу, у якой бачыў нейкую карысць Айчыне. Не ўсе з ім пагаджаліся. Яшчэ меней падтрымлівалі. А ён дзейнічаў. Нават у расійскім часопісе «Современнік», што выходзіў у Таронта, «у палеміцы з рускімі шавіністамі, часам вельмі вострай, даводзіў праўду аб слаўнай гісторыі свайго народа і аб адметнасці яго мовы і культуры».

У жніўні 1967 г. Кастусь Акула рашыўся на ўчынак, на які больш ніхто з беларускіх эмігрантаў не адважыўся. На Манрэальскай Сусветнай выставе Экспо’67 ён закідаў прысутных улёткамі з антыкамуністычнымі заклікамі. Учынак здзейсніў на дзень СССР на выставе, 15 жніўня. Калі пачалася цырымонія адкрыцця, Акула закрычаў: «Смерць маскоўскім забойцам!», «Вольнасць для Беларусі!», «Няхай жыве вольная Беларусь!». І на галовы прысутных паляцелі ўлёткі. Паліцэйскія схапілі Акулу, але беларус за сваю акцыю атрымаў толькі грашовы штраф.

…Усё жыццё Кастусь Акула пачуваўся адзінокім. Хвароба і смерць жонкі Надзеі. Ды і з чатырох дзяцей (Юрка, Алесь, Альгерд, Ганна) — трое памерлі яшчэ пры жыцці бацькі. За ўсе свае пакуты ён вінаваціў навакольных. Але працягваў жыць Беларуссю.


Падзяліцца навіной: 
Сяргей Макарэвіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кастусю Акулу сёння споўнілася б 85 гадоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика