Як «Гроднааблсельбуд» рамантуе Сынкавіцкую царкву-крэпасць. 21.by

Як «Гроднааблсельбуд» рамантуе Сынкавіцкую царкву-крэпасць

18.11.2010 17:57 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Над новымі дзвярыма па сцяне папаўзла вялізная трэшчына. Кантрафорсы разабралі і выклалі з новай цэглы.

Два гады таму званіцу пры царкве ўпрыгожылі «цыбулінай». Кастрычнік 2010.

Над новымі дзвярыма з"явілася трэшчына. Кастрычнік 2010.

Па баках ад дзвярэй пашкоджаныя сцены. Кастрычнік 2010.

Кантрафорсы разабралі і выклалі з новай цэглы. Кастрычнік 2010.

Старая цэгла ляжыць друзам побач. Кастрычнік 2010.

Працы ў Сынкавічах мусяць скончыцца ў снежні. Кастрычнік 2010.

У Сынкавічах Зэльвенскага раёна рамантуюць царкву Святога Міхаіла пачатку XVI ст. У рэдакцыю «НН» трапілі зробленыя месяц таму здымкі, з якіх бачна, як рамантуецца храм. Над новымі дзвярыма па сцяне да самага вакна папаўзла вялізная трэшчына. Па баках ад дзвярэй пашкоджаныя сцены — абабіты тынк, а месцамі пацярпела цагляная кладка. Звонку храма разабралі кантрафорсы і выклалі новыя з сучаснай цэглы. Старая цэгла ляжыць друзам побач.

Хто ж займаецца капітальным рамонтам Сынкавіцкай царквы? Замоўцам працаў выступае Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама, генпадрадчыкам — УП «Гроднааблсельбуд», падрадчыкам — ААТ «Брэстрэстаўрацыя». Навуковы кіраўнік рэстаўрацыйных працаў — Генадзь Лаўрэцкі, той самы, што займаецца гродзенскай Каложай і царквой Барыса і Глеба ў Навагрудку.

На сёння ў Сынкавічах завяршаюцца працы па капітальным рамонце даху і рэстаўрацыі фасаду храма. Арганізатары працаў наракаюць на нястачу грошай, выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту. Іх хапіла толькі на рамонт даху і некаторыя касметычныя працы. А згодна планаў да канца года трэба скончыць аднаўленне і кансервацыю вежаў царквы-крэпасці. Мясцовыя вернікі мала чым могуць дапамагчы царкве, бо прыход складаецца з трох невялікіх вёсак. Зрэшты, было б дзіўным, калі б адной з першых гатычных праваслаўных цэркваў мусілі апекавацца выключна яе вернікі.

Рамонт сынкавіцкай царквы выклікае пытанні, слушныя і ў дачыненні да іншых падобных па каштоўнасці архітэктурных аб’ектаў. Чаму працы ў царкве, помніку нулявой катэгорыі, выконвае ўнітарнае прадпрыемства «Гроднааблсельбуд»? Чаму пры гэтым выкарыстоўваюцца сучасныя будаўнічыя матэрыялы? Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч тлумачыць, што згодна заканадаўства ў Беларусі ў будаўнічай сферы няма такога віду ліцэнзійнай дзейнасці, як рэстаўрацыя. Іншымі словамі, любая будаўнічая арганізацыя, якая мае ліцэнзію на працы, можа выконваць рамонт і рэстаўрацыю на аб’ектах любой катэгорыі. Колькасць будаўнічых арганізацый, якія займаюцца рэстаўрацыяй, у краіне можна пералічыць на пальцах адной рукі.

***

Царква Святога Міхаіла ў Сынкавічах — пачатак XVI ст. Помнік нулявой катэгорыі.

Адзін з першых абарончых храмаў ВКЛ, выкананы ў гатычным стылі. Па адной з версій, фундатарам царквы з’яўляўся гетман ВКЛ Канстанцін Астрожскі. У 20-я гады ХХ стагоддзя быў перароблены ў каталіцкі касцёл. У 1990 г. вернуты праваслаўным вернікам. На сёння прыход царквы аб’ядноўвае тры навакольныя вёскі.


Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Над новымі дзвярыма па сцяне папаўзла вялізная трэшчына. Кантрафорсы разабралі і выклалі з новай цэглы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика