Дзіцячае «Еўрабачанне»: Арменія — пераможца, Беларусь — пятая. 21.by

Дзіцячае «Еўрабачанне»: Арменія — пераможца, Беларусь — пятая

21.11.2010 10:47 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да першага месца Даніілу Казлову не хапіла 35 балаў.

Уладзімір Арзуманян.Фота tut.by.

Армянін Уладзімір Арзуманян з песняй «Мама» набраў 120 балаў. За ім ідзе расійскі дуэт Сашы Лазіна і Лізы Дрозд (119). Трэцяе месца заняла сербка Соні Шкорыч (113).

Журы вырашыла не пакідаць ніводнага маладога выканаўцу з нулявым вынікам. Таму прадстаўніку кожнай краіны адразу налічвалася па 12 балаў.

На гэтым «Еўрабачанні» пераважалі песні на нацыянальных мовах. Але беларускі выканаўца спяваў па-руску.

Толькі ролік на пару секунд, які анансаваў песню, зрабілі па-беларуску.

Адметнасцю сёлетняга дзіцячага конкурсу стаў прыезд у Мінск пераможцаў папярэдніх гадоў. А таксама выступленне ўдзельнікаў дарослага «Еўрабачання» Аляксандра Рыбака і Дзмітрыя Калдуна.

Як прайшло галасаванне. Не кожная краіна налічыла Беларусі балы. Данііла Казлова адзначылі ў Літве (4), Малдове (6), Нідэрландах (3), Украіне (6), Расіі (10), Латвіі (12), Арменіі (10), Мальце (3), Грузіі (12), Македоніі (7).

Беларусь вышэйшыя балы паставіла Расіі (12), Сербіі (10) і Арменіі (8).

Айчынныя маладыя выканаўцы ўжо займалі першае месца на дзіцячым «Еўрабачанні». У 2005 годзе перамагла Ксенія Сітнік, а ў 2007 — Аляксей Жыгалковіч.

Удзел у сёлетнім конкурсе ўзялі прадстаўнікі чатырнаццаці краін. Літва, Малдова, Нідэрланды, Сербія, Украіна, Швецыя, Расія, Латвія, Бельгія, Арменія, Мальта, Беларусь, Грузія, Македонія.


Падзяліцца навіной: 
КМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да першага месца Даніілу Казлову не хапіла 35 балаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика