Сустрэчы з “Панам Тадэвушам” і “Дантонам”
02.12.2010
—
Новости Культуры
|
У мінскіх кінатэатрах “Перамога” і EUROPA CINEMAS прайшоў рэтраспектыўны паказ фільмаў Анджэя Вайды
Дэманстравалася восем прызнаных у свеце фільмаў вядомага польскага кінарэжысёра. Сярод іх — “Чалавек з мармура”, “Корчак”, “Усё на продаж”, зняты ў Францыі фільм “Дантон” з Жэрарам Дэпардзье ў галоўнай ролі. Вельмі цікавая для беларускага гледача і стужка “Пан Тадэвуш”, створаная ў 1999 годзе. Гэта спроба экранізацыі шэдэўра Адама Міцкевіча. Як вядома, яркія прадстаўнікі колішняй шляхты, што сталі прататыпамі герояў знакамітай паэмы, жылі менавіта на тэрыторыі, званай Літвою — гэта цяпер Наваградчына і прылеглыя да яе мясціны, добра вядомыя Міцкевічу з дзяцінства. Пад час паказаў, якія ладзіў напрыканцы восені Польскі Інстытут у Мінску, дэманстраваўся відэазварот Анджэя Вайды да беларускіх гледачоў. “Магчыма, самы важны факт — гэта фільм “Катынь”, які так доўга адкладваўся, а раскрывае такую важную для нас, палякаў, тэму, — звярнуў увагу Анджэй Вайда. — У гэтай зале я з вамі духам і сэрцам, бо я хацеў бы з экрана сказаць, як моцна Польшчы патрэбны сёння сябры вакол сябе за гэтым агульным еўрапейскім сталом”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінскіх кінатэатрах “Перамога” і EUROPA CINEMAS прайшоў рэтраспектыўны паказ фільмаў Анджэя Вайды |
|