Помнік Скарыну ў Вільні — рэальна, Караткевічу ў Мінску — перспектыва далёкая
06.12.2010 13:17
—
Новости Культуры
|
Міністр культуры Беларусі паабяцаў ва ўсіх суседніх краінах паставіць помнікі вядомым беларусам. Павел Латушка адказаў на пытанні «гарачай лініі» ў рэдакцыі газеты «Культура». Будзем дапамагаць дыяспары фінансава«Дапамога беларусам замежжа будзе ўзмацняцца — гэта пазіцыя кіраўніка нашай краіны, урада Беларусі. Міністэрства культуры прыступіла да распрацоўкі Дзяржаўнай праграмы «Беларусы ў свеце». Спадзяёмся, дадзеная распрацоўка вынікова скончыцца ў першай палове 2011 года, і мы будзем мець сістэму арганізацыйнай, матэрыяльнай, фінансавай дапамогі і супрацоўніцтва з беларусамі замежжа». Заходнім сталіцам — па беларускім культурным цэнтры«На сёння ва ўрадзе знаходзіцца на разглядзе праект Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі на 2011—2015 гг.». У ёй мы прадугледжваем адкрыццё на працягу пяці гадоў, у дадатак да наяўнага Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы, аналагічных структур у Маскве, Берліне, Празе і Вільні». Увага ў праекце дзяржпраграмы, па словах міністра, таксама звяртаецца на прысутнасць культуры ў інтэрнэце. «Мы спецыяльна заклалі накірунак фінансавання стварэння ў бліжэйшыя пяць гадоў інтэрнэт-рэсурсаў, якія будуць прадстаўляць інфармацыю пра нашу культуру». Помнік Караткевічу ў Кіеве паставяць да 20 снежня«Літаральна ў панядзелак [29 лістапада] падпісаў дамову з мэрам Кіева аб перадачы помніка класіку нашага слова ва ўкраінскую сталіцу і ўсталяванні яго там да 20 снежня. Ну, а пазней мы будзем дамаўляцца аб урачыстай цырымоніі адкрыцця». А наконт помніка пісьменніку ў Мінску ён адказаў, «што гэта пытанне больш далёкай перспектывы, але вартае разгляду і рэалізацыі». «Бліжэйшымі гадамі мы плануем усталяваць ва ўсіх сталіцах краін-суседак помнікі, звязаныя з майстрамі нашай літаратуры, дзеячамі культуры і гісторыі. Мы вядзём перамовы праз наша пасольства ў Вільні, каб, акрамя адкрытай дошкі Францішку Багушэвічу, у літоўскай сталіцы з’явіўся помнік Францыску Скарыну». Можа з’явіцца культурна-спартыўны тэлеканал«Цяпер ідзе папярэдняе абмеркаванне магчымасці стварэння культурна-спартыўнага тэлеканала. Разумею, што хтосьці падобным сімбіёзам будзе незадаволены, але дзяржава ўсё ж не можа затраціць на стварэнне вузкаспецыяльных тэлеканалаў па спорце і культуры мільёны даляраў, а потым выдаткоўваць яшчэ мільёны, каб іх падтрымліваць. Але важна, што мы ўжо гаворым аб самой магчымасці стварэння такога важнага для беларусаў канала». Закранулі і пытанне рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры. «На гэты год мы прафінансуем з Дзяржінвестпраграмы каля 80-90 мільярдаў рублёў менавіта на аднаўленне помнікаў. Але немагчыма чакаць, што цягам года або нават дзесяці мы адновім усё». І паскардзіўся на Мінэканомікі, якое не ўключыла Ружанскі палац у Дзяржаўную інвестыцыйную прагруму. «Прапанова не была падтрымана. Наша хадайніцтва па інвестыцыйнай праграме на наступны год перавысіла тыя сродкі, якія прадстаўлены Міністэрству культуры, у шэсць разоў. Проста нерэальна ахапіць амаль адначасова ўсе аб’екты сферы культуры. Але будзем паўторна ўносіць аб’ект на 2012 год». Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр культуры Беларусі паабяцаў ва ўсіх суседніх краінах паставіць помнікі вядомым беларусам.
|
|