Мецэнацтва па-ранейшаму ў пашане
09.12.2010
—
Новости Культуры
|
У Нацыянальным гістарычным музеі прайшла прэзентацыя ўнікальнай манеты часоў Вялікага Княства Літоўскага
![]() ![]() Як адзначыў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Сяргей Вечар, самая багатая ў краіне калекцыя, якая налічвае амаль 400 тысяч прадметаў, папоўнілася манетай “велізарнай каштоўнасці”. Сапраўднасць рарытэта была пацверджана заключэннем міжнароднай групы экспертаў з Беларусі, Польшчы і Расіі. Супрацоўніцтва музея з Белзнешэканамбанкам пачалося каля трох гадоў таму з вяртання ў краіну аднаго з двух вядомых асобнікаў старадаўняй карты Вялікага Княства Літоўскага, складзенай па распараджэнні Мікалая Крыштафа Радзівіла ў канцы XVI – пачатку XVII стагоддзя. Потым з дапамогай банка музей набыў калекцыі рэдкіх старадрукаваных кніг XVII–XVIII стагоддзяў, вылучаліся сродкі і на рэстаўрацыю дзвюх кніг “Апостал” XVI стагоддзя. Старшыня праўлення Белзнешэканамбанка Павел Калаўр адзначыў на прэзентацыі, што падтрымка ўстаноў, якія займаюцца захаваннем гістарычна-культурнай спадчыны, з’яўляецца ключавым напрамкам у дзейнасці банка. Супрацоўніцтва з Нацыянальным гістарычным музеем займае ганаровае месца ў гэтым шэрагу. Даведка ГР. У Гістарычным музеі сфарміравана 48 калекцый, найбольш значныя з іх — “Археалогія”, “Беларускае народнае адзенне”, “Вайсковае абмундзіраванне і рыштунак”, “Зброя”, “Дакументы”, “Каштоўныя металы і камяні”, “Музычныя інструменты”, “Нумізматыка”, “Рукапісныя і старадрукаваныя кнігі” і іншыя. Міхаіл Грыгор’еў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным гістарычным музеі прайшла прэзентацыя ўнікальнай манеты часоў Вялікага Княства Літоўскага |
|