Выстава да 150-годдзя Яўхіма Карскага. 21.by

Выстава да 150-годдзя Яўхіма Карскага

10.12.2010 09:49 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выстава «Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага» да 150-годдзя з дня яго нараджэння адкрылася 9 снежня ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі,

вядучы метадыст аддзела сувязей з грамадскасцю НББ Юля Віскуб.

Выстава арганізавана бібліятэкай разам з шэрагам айчынных і расійскіх архіваў.

У экспазіцыі дэманструецца 30 унікальных выданняў з асабістага кнігазбору Карскага, што асобнай калекцыяй з 1922 года захоўваецца ў НББ. Гэты збор налічвае каля 2,5 тыс. адзінак, з’яўляецца гістарычным скарбам літаратуры па славяназнаўстве. Многія кнігі маюць дарчыя надпісы, паметкі і запісы акадэміка.

Асабісты архіў Карскага захоўваецца ў Санкт-Пецярбургскім філіяле Расійскай акадэміі навук, які прадставіў на выставу рэдкія дакументы, у тым ліку фотаздымкі, біяграфічныя матэрыялы, рукапіс успамінаў жонкі акадэміка Сафіі Карскай, запісныя кніжкі вучонага за 1918–1919 гады, старонкі рукапісу першага тома галоўнай працы Карскага «Беларусы» з праўкамі і ўстаўкамі аўтара, лісты ў яго адрас ад беларускіх навукоўцаў і пісьменнікаў.

Акрамя таго, у экспазіцыю ўвайшлі раней невядомыя дакументы з беларускіх архіваў, у тым ліку кліравыя ведамасці са звесткамі пра бацьку акадэміка — святара Фёдара Навіцкага, сям’ю святара Міколы Сцепуржынскага і яго дачку Сафію — будучую жонку Карскага, праграмы лекцый вучонага па беларускай мове і літаратуры у Мінскім педінстытуце, дакументы аб удзеле ў стварэнні Беларускага дзяржуніверсітэта.

На вечарыне адбылася прэзентацыя кампакт-дыска «Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага». У яго ўвайшлі дакументы з беларускіх архіваў, артыкул галоўнага бібліёграфа НББ Людкі Сільновай пра кнігазбор акадэміка, каталог кніг з аўтографамі, электронныя копіі рукапіснага інвентару кнігазбору і асобных прыжыццёвых выданняў Карскага.

Яго праўнук Аляксандр Карскі, які жыве ў Расіі, падрыхтаваў для дыска бібліяграфію навуковых прац прадзеда і літаратуры пра яго, апісанне эпісталярыю акадэміка.

На думку Віскуб, матэрыялы выставы і выдання садзейнічаюць прыцягненню ўвагі грамадства да асобы Карскага, свабоднаму доступу да яго спадчыны, сумеснаму выкарыстанню гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія апынуліся па-за межамі Беларусі.

Выстава працуе да 15 студзеня 2011 года.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава «Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага» да 150-годдзя з дня яго нараджэння адкрылася 9 снежня ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі, вядучы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика