У Мінску адкрылася выстава майстра-ювеліра Мікалая Кузьміча
14.12.2010 10:26
—
Новости Культуры
|
Выстава ювелірных вырабаў майстра з Брэста Мікалая Кузьміча «Ювелірыка» адкрылася 13 снежня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) ў Мінску. У экспазіцыі прыкладна 150 работ, створаных Кузьмічом за апошнія два гады, у тым ліку дэкаратыўныя кампазіцыі і камплекты ювелірных упрыгажэнняў.Дырэктар музея Наталля Шаранговіч назвала ўнікальнай выставу, дзе паказны «ўнікальныя рэчы майстра, які валодае ўнікальным мастацтвам». Паводле яе слоў, ідэя экспазіцыі ўзнікла ў 2006 годзе, калі ў музеі адкрывалася выстава эмаляў Кузьміча, вядомага як аўтар адроджанай тэхнікі візантыйскай перагародчатай эмалі XII стагоддзя і адноўленага Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай. «Тады Кузьміч паўстаў перад намі як вялікі Як зазначыў пісьменнік Уладзімір Арлоў, за што б ні браўся Кузьміч, ці гэта Крыж Ефрасінні Полацкай, ці стаўратэка да яго або рака для мошчаў нябеснай заступніцы Беларусі, — любы праект у яго ўмелых руках ператвараўся ў яркую падзею. Арлоў назваў аўтара выставы першым ювелірам Беларусі і адным з найлепшых майстроў гэтай справы ва Усходняй Еўропе. Выстава працуе да 15 студзеня 2011 года. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава ювелірных вырабаў майстра з Брэста Мікалая Кузьміча «Ювелірыка» адкрылася 13 снежня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці,...
|
|