Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі
17.12.2010 10:05
—
Новости Культуры
|
Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі Міністэрства культуры Царква Уваскрашэння Хрыстова знаходзіцца ва ўласнасці праваслаўнага прыхода і месціцца ў будынку, узведзеным напрыканцы XVII стагоддзя ў якасці касцёла дамініканскага кляштара на ахвяраванні Станіслава Казімежа Радзівіла. Праваслаўнай царкве будынак быў перададзены напрыканцы XIX стагоддзя. У 2008 годзе святар ініцыяваў усталяванне на царкве купала ў форме цыбуліны. Паколькі гэтая царква з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 1-й катэгорыі, да змяненняў яе аблічча ў заканадаўстве патрабаванні асаблівыя. У законе "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь" выразна прапісана, што "знішчэнне або стварэнне пагрозы знішчэння матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў" з'яўляюцца парушэннем закону. Змяненне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, па нормах беларускага заканадаўства, з’яўляейцца магчымым толькі па рашэнні Савета міністраў, "калі гэтая неабходнасць выклікана правядзеннем мерапрыемстваў па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, катастроф, ваенных дзеянняў". Аднак змены адбыліся. Хаця старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч куды толькі не звяртаўся, каб не дапусціць парушэння заканадаўства. — Праблему можна было наогул прадухіліць, калі цыбуліны яшчэ не былі ўсталяваныя. Я звярнуўся ў Мінкультуры, у Мінаблвыканкам. Але прадпісанні ад гэтых устаноў мясцовыя ўлады праігнаравалі, — падкрэслівае Антон Астаповіч. Цяпер ігнараванне пагражае крымінальнай справай. У атрыманым Астаповічам лісце за подпісам намесніка міністра культуры Віктара Кураша гаворыцца, што пракурор Клецкага раёна адмяніў пастанову Клецкага РАУС аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да парушальнікаў заканадаўства пры перабудове помніка і накіраваў матэрыял у Клецкі РАУС для дадатковай праверкі. Як адзначаецца ў лісце, на сакавік 2011 года Мінкультуры запланавала праверку выканання заканадаўства па ахове спадчыны з боку Клецкіх раённых уладаў. Антон Астаповіч у звязку з гэтым падкрэслівае, што праблема з касцёлам ў Клецкім раёне не адзіная. Там ёсць іншыя прыклады парушэння заканадаўства аб ахове гістрыка-культурных каштоўнасцяў. Вось свежы прыклад — драўляную царкву Святога мучаніка Дыянісія ў вёсцы Заастравечча Клецкага раёна аздобілі сайдынгам. Між тым яна ўнесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў і рабіць нешта падобнае з ёй — значыць, зноў-такі парушаць заканадаўства. — Магу таксама прывесці прыклад сядзібы ў Стралкове, якая была пабудавана ў пачатку мінулага стагоддзя ў стылі неакласіцызму. Зараз гэта прыватная ўласнасць. І ўсё б нічога, калі б у сядзібным доме не была разбурана гістарычная печ і не пабудаваны камін. Свіран даведзены да таго, што ў ім абваліўся дах, -- пералічвае Антон Астаповіч. Наконт Царквы Уваскрашэння Хрыстова ў Клецку ён прытрымліваецца адназначнай пазіцыі – тое, што было зроблена, павінна быць дэмантавана. — Нават калі гіпатэтычна разгледзець варыянт, што навукова-метадычная рада з існуючым варыянтам будынка пагодзіцца, зыходзячы з таго, што з значны перыяд да 20-х гадоў купалы стаялі на гэтым будынку, бо касцёл быў перададзены царкве. Але настойваю: вонкавы выгляд і формазавяршэнне купалаў адрозніваліся ад таго, што маецца там зараз. Таму мы і будзем дамагацца дэмантажу. Па словах старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, адна справа скласці адміністрацыйны пратакол ці нейкім іншым чынам пакараць вінаватых, а зусім іншая -- калі інвестар вымушаны вярнуць гістарычны выгляд гістрыка-культурнай каштоўнасці. Нягледзячы на тое, што прыклад Царквы Уваскрашэння Хрыстова можа стаць адным з нямногіх станоўчых, што паказваюць пазітыўныя зрухі ў сферы аховы культурнай спадчыны, і вінаватыя ў парушэнні заканадаўства будуць прыцягнутыя да адказнасці, глабальна гэта сітуацыю не змяняе. Астаповіч падкрэслівае — тыя ці іншыя парушэнні заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны адбываюцца практычна па ўсёй Беларусі. -- У беларусаў яшчэ не сфарміравалася стаўленне да гістарычных каштоўнасцяў як да культурнай адзінкі, якая не можа быць зменена толькі з-за таго, што камусьці здалося, што так будзе больш прыгожа ці лепш, -- лічыць Антон Астаповіч. Топ-5 аб’ектаў, рэстаўрацыя якіх выклікае пытанні ў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства культуры просіць Генпракуратуру распачаць крымінальную справу ў сувязі са змяненнем аўтэнтычнага выгляду помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя -...
|
|