У Мінску адбылася прэзентацыя календара «Маляўнічая Бацькаўшчына»
22.12.2010 10:53
—
Новости Культуры
|
У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску 21 снежня адбылася прэзентацыя календара «Маляўнічая Бацькаўшчына» на 2011 год, прысвечанага У календары, выдадзеным ААТ «Мінскводбуд», прадстаўлены краявіды купалаўскіх мясцін, фотапартрэты народнага паэта Беларусі розных гадоў з фондаў музея, а таксама тэксты знакавых вершаў песняра на беларускай і англійскай мовах. Галоўны спецыяліст Міністэрства культуры Дзмітрый Шляхцін адзначыў, што Купала ўвасобіў у сабе Бацькаўшчыну і ўсе жыццё прысвяціў таму, каб у свеце Беларусь ведалі па яе лепшых праявах і паважалі. Паводле слоў генеральнага дырэктара «Мінскводбуда» Сцяпана Паўловіча, серыя «Маляўнічая Бацькаўшчына» адкрылася ў 2001 годзе выпускам календара, прысвечанага Укладальнік календара, аўтар праекта «Маляўнічая Бацькаўшчына», фотамастак Валер Дранчук назваў ініцыятыву «Мінскводбуда» «бліскучым прыкладам краялюбнай патрыётыкі, дзейнай старонкай сённяшняй Беларусі дзеля Беларусі заўтрашняй — новай і вольнай, багатай і годнай, пяшчотнай і непаўторнай». Паводле яго слоў, каб быць беларусам, трэба перачытваць Купалу, які і сёння застаецца «вельмі актуальным этнічна, нацыянальна, культурна, грамадска і палітычна». У ходзе прэзентацыі ў музеі экспанаваліся календары і мастацкія альбомы, выдадзеныя «Мінскводбудам», а таксама была праведзена Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску 21 снежня адбылася прэзентацыя календара «Маляўнічая Бацькаўшчына» на 2011 год, прысвечанага...
|
|