У Мінску з канцэртам выступіць Цэзарыя Эвара
05.01.2011 00:00
—
Новости Культуры
|
Канцэрт басаногай бабулькі пройдзе 10 сакавіка ў Палацы Рэспублікі. У Мінску Кампазіцыі менавіта з гэтага альбома і прагучаць 10 сакавіка на сцэне Вялікай залы Палаца Рэспублікі. Цэзарыя Эвара вось ужо больш чым дваццаць гадоў актыўна гастралюе і запісвае альбомы, нягледзячы на вельмі паважаны ўзрост. Прызнанне і сусветная слава да яе прыйшлі ўжо ў сталасці і яна як быццам хоча нагнаць старчаны час. Стыль выканання Эвары -- унікальны і аўтэнтычны. Сусветную вядомасць ёй прынесла выкананне традыцыйных для Каба-Вэрдэ песень – морнаў, працяжных лірычных баладаў, і каладэйраў – вясёлых і рытмічных песень, у стылі фаду. Кошт білетаў ад 70 тыс. да 300 тыс. рублёў.Нагадаем, што Ц.Эвара была ў Мінску ў сакавіку 2009 года. Знакамітая Besame mucho у выкананні Цэзарыі Эвары Падзяліцца навіной:
ул. інф. і паводле afisha.360.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцэрт басаногай бабулькі пройдзе 10 сакавіка ў Палацы Рэспублікі.
|
|