Сны на Акрэсціна
06.01.2011 00:00
—
Новости Культуры
|
Адзіная прычына, з якой аўтар прапануе чытачу гэтыя абсурдныя замалёўкі, — веданне таго, што яны не будуць больш банальнымі за аповеды пра дрэннае харчаванне і вартаўнікоў з сярэдняй адукацыяй. Падставамі для замалёвак сталі сны, якія прысніў аўтар у Акрэсцінскім ізалятары між * Як паглядзець — нейкая паўднёвая калонія віктарыянскай эпохі. Быццам усё падрыхтавана: нават зялёныя схілы са сцежкамі І вось на самым узбярэжжы, пасярод пляжу, сярод помнікаў загінулым караблям у выглядзе вытачаных ветрам каменных стэлаў, у промнях заходзячага сонца, ляжыць збітая чорнавалосая дзяўчынка з апухлым тварам, жывая. Над ёй — дачушка гаспадара, пагражае забіць і зачапіць цела «сяброўкі» круком да карабельнага каната — карабель, маўляў, чамусьці працягне яе па дне і ніякіх слядоў ужо не застанецца… І тут раптам на гарызонце ўзнікаюць тры фігуры, якія выходзяць з будана за невялічкай бухтай. Дзяўчынка іх бачыць, пры гэтым пазнае сярод іх свайго тату — статнага, маладжавага, з бялявымі валасамі, укладзенымі назад, на ім — чорны фрэнч з накладнымі кішэнямі. Разам з ім — невядомая асоба (мажліва, жанчына), а таксама рослы і мажны дзяцюк з флікерамі і амаль срэбным надпісам «МІЛІЦЫЯ» на бушлаце. Апошні пераступае з нагі на нагу, слухаючы як бацька старанна нешта тлумачыць. Гэта ЯЕ віна… * Калі генералам аднекуль з Усходняй Еўропы не шэнціць узяць уладу на сваёй Радзіме, а начныя перамовы чорных сілуэтаў на даху будынка не даюць плёну — кожны робіць свой выбар. Шмат для каго гэты выбар — з’ехаць, шукаць долі там, дзе няма шэрага неба, шэрых гмахаў, шэрых вачэй няўдзячных суайчыннікаў. …Недзе ва Усходняй Афрыцы на раздарожжы сціплай вёсачкі ніяк не можа высахнуць вельмі беларуская лужына — на нейкі час яе не бачна, ужо шчылінкі разрываюць, але як пройдзеш, дык абавязкова ногі запэцкаеш. Каля лужыны акурат і сустракаліся ён і яна (ногі пэцкаў звычайна ён) — дзве кроплі вяршкоў у агромістым кубку чорнай кавы. «Афрыканеры», так бы мовіць. Яна яго вельмі кахала. Ён яе… таксама. Вельмі. І ўсе казалі ім пра добрую пару і г.д. Але нешта здарылася. Хутчэй у нябачным свеце, чым у бачным, бо ніводнай хмаркі на гарызонце так і не з’явілася, а лужына так канчаткова і не высахла. Ён сышоў. Мажліва да ІХ. І яна не ведала, што з гэтым рабіць. Гэта быў марш на мясцовую сталіцу, падзея нярэдкая ў гэтым нестабільным краі. Калона расцягнулася па ўзгорках, а правадыр у высокай фуражцы і з нябачным тварам нешта крычаў у істэрыцы. Калону паволі замятала ці то снегам, ці то пылам, ці то попелам… * Горадня. Лета. Я — дома. Чую «нашы» лозунгі — выходжу на балкон свайго Акурат пад балконам — суцэльны фестываль тыпу «За сильную и процветающую…» Гіганцкія тапорныя лялькі ў некалькі чалавечых ростаў, мора дзяцей, смеху, фарбаваных «цёцечак» для падбадзёрвання публікі. Карнавал поўным ходам. На залітай сонцам паляне, пад акацыяй, у эпіцэнтры падзеі, вусаты дзядзька — нешта паміж Казловым са «Што? Дзе? Калі?» і Анатолем Куляшовым папраўляе * Пад Раство нарадзілася Нацыя Падзяліцца навіной:
Алесь Кіркевіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзіная прычына, з якой аўтар прапануе чытачу гэтыя замалёўкі, — веданне таго, што яны не будуць больш банальнымі за аповеды пра дрэннае харчаванне і вартаўнікоў з...
|
|