Джолі і Дэп перамаглі беларускую мафію
06.01.2011 00:00
—
Новости Культуры
|
У пракат выйшаў трылер «Турыст», дзе галоўныя героі, чые ролі выконваюць Анжаліна Джолі і Джоні Дэп, трапляюць у калатнечы з мафіёзі, аточаным «беларускамоўнымі» наймітамі. «Салідарнасць» успомніла іншыя фільмы, паглядзеўшы якія, замежныя гледачы могуць падумаць, што Беларусь — радзіма высакакласных забойцаў, краіна, адкрытая для таемных сустрэч міжнародных злачынных груповак і наогул яна — Кракозія. «Турыст» «Шэрлак» «Шпіёнка» «Тэрмінал» Гэта рымейк французскага трылера 2005 года з Сафі Марсо «Няўлоўны». У стужцы гаворка ідзе пра амерыканскага турыста (Дэп), што сустракае ў цягніку загадкавую прыгажуню (Джолі), якая ўцягвае яго ў вялікія непрыемнасці са шпіёнскімі змовамі, спецслужбамі, пагонямі і перастрэлкамі. Экшну надае каларыт асяроддзе галоўнага злыдня — англійскайга Пацешна, бо ў дыялогах герояў Убачыць усё гэта на ўласныя вочы, а таксама пачуць беларускую мову ў галівудскім трылеры любы ахвотны можа ў большасці мінскіх кінатэатраў. Увага! У пірацкіх запісах беларускага маўлення вы не пачуеце. «Шэрлак» Серыял BBC, другога сезона якога з нецярплівасцю чакаюць фанаты з усяго свету, таксама вызначыўся неадназначнай згадкай пра Беларусь. Для пачатку адзначым, што гэта гісторыя, якая апісвае працоўныя будні сучасных Шэрлака Холмса і доктара Ватсана ў не менш сучасным Лондане. Іх расследаванні звязаныя з таямнічымі графіці, трупамі інвестбанкіраў, SMS з дзіўнымі подпісамі, Марыярці ў Skype… У першым сезоне ўсяго тры серыі. Апошняя пачынаецца з тытраў: «Minsk, Belarus».Пасля з’яўляецца малюнак, у якой Шэрлак Холмс знаходзіцца ў турме, дзе размаўляе з суайчыннікам, які прыбыў у сталіцу Беларусі з сяброўкай, а пасля сцэны рэўнасці ў бары забіў яе ў нумары гатэля. Шэрлак за справу не ўзяўся і вярнуўся ў Лондан, раззлаваны, што на яго дарозе не з’яўляецца яркіх злачынстваў. — А як жа справа ў Расіі? — цікавіцца доктар Ватсан. — У Беларусі, — удакладняе Холмс. — Звычайнае бытавое забойства. Не вартае маёй увагі. Адзначым, што многія крытыкі ўжо назвалі «Шэрлака» найлепшым серыялам 2010 года. «Шпіёнка» Амерыканскі тэлесерыял з Джэніфер Гарнер у ролі Сідні Брыстау, двайнога агента У пятым сезоне Сідні і яе муж Вон займаюцца расследаваннем, звязаным з сакрэтнай арганізацыяй, вядомай пад назвай Прарок Пяць. У гэтую таемную супольнасць уваходзяць высокапастаўленыя асобы з усяго свету, якія дзеля дасягнення ўласнай мэты — неўміручасці — ідуць на забойствы, выкраданні, тэракты. У адной з серый гледачы ўпершыню бачаць усіх удзельнікаў Прарока Пяць. Гэта адбываецца, калі тыя збіраюцца на таемнай сустрэчы ў адным з пасольстваў, размешчаных у сталіцы Беларусі. Малюначак суправаджаюць тытры: «Minsk». «Тэрмінал» Ну і нарэшце «Тэрмінал» — галоўная галівудская прэм’ера 2004 года ад Стывена Спілберга з Томам Хэнксам у галоўнай ролі. Па сюжэце грамадзянін нейкай усходнееўрапейскай краіны пад назвай Кракозія прыязджае ў Зразумела, гэта не поўны пералік згадак Беларусі ў заходняй кінапрадукцыі. Можна ўспомніць «Пароль: Зрэшты, чаго яшчэ можна чакаць, калі за Беларуссю замацавалася рэпутацыя «апошняй дыктатуры Еўропы», якую (рэпутацыю) улады ўзмоцнена падтрымліваюць. Падзяліцца навіной:
Салідарнасць Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галівуд рэгулярна успамінае пра нашу краіну.
|
|