Шэдэўр Купалы пераўтварылі ў рок-оперу (фота + відэа). 21.by

Шэдэўр Купалы пераўтварылі ў рок-оперу (фота + відэа)

06.01.2011 11:05 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзентацыя дыска з рок-операй «Курган» адбылася 5 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску, паведамляе БелаПАН.

Прэзентацыя дыска з рок-операй «Курган» адбылася 5 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску

Дырэктар музея Алена Мацевасян назвала паэму Янкі Купалы «Курган», 100-годдзе якой адзначалася летась, «сапраўдным шэдэўрам літаратуры, што выходзіць за межы свайго жанру, бо яго ідэі і вобразы натхняюць творцаў амаль усіх відаў мастацтва».

Паводле яе слоў, у 1980 годзе ансамбль «Песняры» на фірме «Мелодыя» зрабіў запіс альбома з рок-операй «Гусляр» паводле паэмы першага народнага паэта Беларусі (музыка ІгараЛучанка, аранжыроўкі Уладзіміра Мулявіна).

Прэзентацыя дыска з рок-операй «Курган» адбылася 5 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску

«Доўгі час рок-опера з'яўлялася незаслужана забытай, а між тым яна ўвайшла ў дваццатку лепшых твораў свету, створаных у стылістыцы прагрэсіў-рока. Праз трыццаць гадоў новае музычнае прачытанне бессмяротнай паэмы прапанаваў паэт Андрэй Скарынкін, па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле якога запісаны і ўбачыў свет дыск з рок-операй «Курган», — сказала Мацевасян.



Паводле слоў аўтара праекта Андрэя Скарынкіна, у апошнім варыянце рок-оперы тэкст твора Янкі Купалы выкарыстаны поўнасцю, Ігар Лучанок дапоўніў музычны матэрыял другой партыяй Князя і інтрадукцыяй да асноўнай тэмы Святаслава Пазняка, аднак захавана і ўсё тое, што было створана Уладзімірам Мулявіным і іншымі ўдзельнікамі ансамбля «Песняры».

Прэзентацыя дыска з рок-операй «Курган» адбылася 5 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску

Скарынкін паведаміў, што прэм'ера рок-оперы адбылася 5 верасня мінулага года ў Гомелі падчас святкавання Дня беларускага пісьменства. Мінчане ўпершыню змогуць паглядзець гэты твор 21 лютага на сцэне Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.

Прэзентацыя дыска з рок-операй «Курган» адбылася 5 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску

Заслужаны артыст Беларусі Уладзіслаў Місевіч назваў трагічную рок-оперу, выкананую айчыннымі эстраднымі спевакамі, «амаль гатовым матэрыялам для беларускага галівудскага мюзікла, які так і просіцца на сцэну Брадвея». «Для гэтага патрэбны толькі сродкі», — сказаў адзін з заснавальнікаў «Песняроў».

Удзельнікам прэзентацыі былі паказаны відэафрагменты новага музычнага ўвасаблення паэмы Янкі Купалы «Курган».

Прэзентацыя дыска з рок-операй «Курган» адбылася 5 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску

У праекце бралі ўдзел Андрэй Скарынкін, Ігар Лучанок, Анатоль Ярмоленка, Валерый Дайнэка, Іна Афанасьева, Ян Цыбулька, арт-гурт «Беларусы» пад кіраўніцтвам Валерыя Шмата, Сяргей Анцішын і Валерый Анісенка.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Доўгі час рок-опера з'яўлялася незаслужана забытай, а між тым яна ўвайшла ў дваццатку лепшых твораў свету...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика