Сынковіцкаму храму каля 800 гадоў
06.01.2011 14:43
—
Новости Культуры
|
Сынковіцкаму храму каля 800 гадоў —Айцец Арсень, якім быў для Сынковіцкай царвы мінулы год? —Няпростым. Але шмат зроблена і робіцца, каб захаваць гэты ўнікальны помнік Беларусі. Пачаліся рэстаўрацыйныя і рамонтныя работы як унутры храма, так і звонку. Ужо расшыфравана некалькі надпісаў на сценах храма, адрасаваных вялікаму князю Альгерду. Гэтыя тэксты даюць меркаванне, што Сынковіцкай царкве далёка не 600 гадоў, а каля 800. —Ці плануецца знесці пабудаваны ў савецкі час кароўнік, які знаходзіцца побач з царквою? —Так. Ужо адзін будынак кароўніка ліквідаваны. Мяркуецца цалкам ачысціць каля храма тэрыторыю ад кароўнікаў і цялятнікаў. А на гэтым месцы з цягам часу плануем пабудаваць гатэль для турыстаў, некалькі крамаў, дзе будуць прадавацца сувеніры, і стаянку для аўтамабіляў. —Ці шмат турыстаў прыязджае на экскурсію ў Сынковічы? —Штогод тут бывае больш за пяць тысяч турыстаў. Летась у нас пабывалі турысты з Кітая, ЗША, Польшчы, Аўстраліі, Расіі, Украіны, Эстоніі ды іншых дзяржаў. —Прыхаджане вёскі Хадзявічы, якія заўсёды хадзілі ў Сынковіцкую царкву, па-ранейшаму жадаюць сюды хадзіць, бо Сынковічы зусім побач, і хочуць, каб ўсе рэлігійныя абрады праводзілі святары з Сынковіцкай царквы, хаця яна адносіцца да Гродзенскай епархіі, а вернікі вёскі Хадзявічы — да Навагрудскай епархіі. Як тут быць? —Гэтае пытанне вырашаецца на ўзроўні архіепіскапаў Гродзенскага і Навагрудскага. І думаю, што вырашыцца яно на карысць жыхароў вёскі Хадзявічы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перад праваслаўнымі Калядамі наш карэспандэнт задаў некалькі пытанняў настаяцелю Сынковіцкай Міхайлаўскай царквы, якая знаходзіцца на мяжы двух раёнаў —... |
|