Адкрыўся пасля рэканструкцыі Магілёўскі тэатр лялек
07.01.2011 15:48
—
Новости Культуры
|
Адкрыўся пасля рэканструкцыі Магілёўскі тэатр лялек 28 снежня пасля двух гадоў рэканструкцыі адкрыўся Магілёўскі абласны тэатр лялек. Да помніка архітэктуры канца XIX стагоддзя прыбудаваны новы корпус. У ім размешчаны зала для гледачоў амаль на 200 месцаў з сучаснай сцэнай, абсталяванай па апошнім слове тэхнікі. Апроч гэтага, у тэатры з’явіліся харэаграфічная і рэпетыцыйная зала, у якіх цяпер праходзяць навагоднія прадстаўленні. Апроч гэтага, для тэатра ўжо закуплена новае гукавое і светлавое абсталяванне. Нагадаем, што ў малой зале Палаца культуры вобласці ў рэжысёраў увесь час узнікалі з гэтым праблемы. Знайшлося месца ў будынку тэатра ўтульнаму буфету, а таксама памяшканням пад майстэрні, дзе будуць стварацца лялькі і дэкарацыі да спектакляў. Напрыканцы размовы Таццяна Іванаўна падзялілася планамі на будучыню. "Думаю, што з такім выдатным будынкам мы нарэшце зможам арганізаваць і правесці на высокім узроўні фэст тэатра лялек!" Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 снежня пасля двух гадоў рэканструкцыі адкрыўся Магілёўскі абласны тэатр лялек. Да помніка архітэктуры канца XIX стагоддзя прыбудаваны новы корпус. У ім...
|
|