Традыцыйны Святочны канцэрт на Божае нараджэнне ад Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra сёлета адбудзецца двойчы — 7 і 8 студзеня.
Як паведамляюць арганізатары, білеты на калядны выступ Змітра карыстаюцца надзвычайным попытам і многім іх не хапіла. Таму, каб не пазбаўляць людзей свята, было вырашана зладзіць яшчэ адзін канцэрт на наступны дзень.
Такім чынам, Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra запрашаюць на Святочныя канцэрты на Божае нараджэнне для ўсёй сям’і, якія адбудуцца 7 і 8 студзеня ў Палацы культуры ветэранаў.
Пачатак у 19.00. Квіткі ад 20 000 да 35 000. Даведкі: (29) 649-08-88.
Традыцыйны Святочны канцэрт на Божае нараджэнне ад Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra сёлета адбудзецца двойчы — 7 і 8 студзеня. Як паведамляюць арганізатары, білеты...