«Белкніга»: «У сетцы няма ніводнага асобніка кніг Някляева»
14.01.2011 00:00
—
Новости Культуры
|
Як паведамляе «Еўрарадыё», з продажу зніклі кнігі паэта, У «Кнігарні пісьменніка» на пытанне, ці ёсць у продажы кнігі Някляева, карэспандэнту «НН» паведамілі: — Пару месяцаў таму была кніга з «Кнігазбору» — адзін асобнік. Яго купілі, і больш кніг Някляева нам не прывозілі — магчыма, наклады скончыліся.— А ўвогуле з’явяцца? — Я думаю, прыйдуць, але пакуль што не завозілі. Калі мы патэлефанавалі ў галоўны офіс «Белкнігі», супрацоўнікі, пачуўшы прозвішча Някляева, хуценька шэптам абмяняліся парай фраз, і спыталі, ці канкрэтную кнігу мы шукаем. — Не. Проста гэтага аўтара. Праз пашукавік знайшлося адно выданне — зборнік «Акно», выдадзены ў Расіі і на рускай мове. — Дзе яго можна набыць? — У нашай сетцы зараз няма ніводнага асобніка гэтай кнігі. — удакладнілі супрацоўнікі. — Можаце паспрабаваць у «Акадэмкнізе».Але і там Някляева не знайшлося. Знайшлася кніга Някляева ў — Падкажыце імя аўтара? — Уладзімір. — А так, ёсць такі аўтар — Уладзімір Някляеў. Кнігу можна замовіць з Масквы, прыйдзе яна дзён праз восем. Падзяліцца навіной:
Юрась Ускоў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кнігі аднаго з найлепшых паэтаў сучаснай Беларусі раптоўна зніклі з продажу. |
|