Скарбнiца Рагнеды ў Заслаўi
19.01.2011
—
Новости Культуры
|
У адзiнаццаты раз у старажытным Заслаўi 21 студзеня адкрыецца свята музыкi, якое ахопiць сабой творы, што гучалi ў беларускiх сядзiбах старажытных часоў i ў канцэртных залах найноўшай гiсторыi. Адноўленыя талентам музыкантаў Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра Беларусi i яго кiраўнiка Мiхаiла Фiнберга, гэтыя творы перажываюць цяпер, па сутнасцi, перыяд свайго рэнесансу. Сёлетнi музычны фэст у Заслаўi адметны майстар-класамi i творчымi сустрэчамi, якiя будуць ладзiць у Заслаўскай музычнай школе лаўрэат мiжнародных i рэспублiканскiх конкурсаў пiянiстка Дар’я Мароз i заслужаны дзеяч мастацтваў, доктар навук, прафесар Уладзiмiр Скараходаў. Тут жа адбудуцца i два канцэрты, першы – «Скарбнiца Рагнеды – славутыя музычныя дынастыi: Агiнскiя, Радзiвiлы, Ельскiя, Карловiчы», другi прысвечаны творчасцi беларускага кампазiтара Дзмiтрыя Лукаса, музыка якога сёння амаль не гучыць. А на вячэрнiм канцэрце «Лепшыя песнi» аркестр прадставiць сваiх салiстаў-зорак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Устаражытным Заслаўi 21 студзеня адкрыецца свята музыкi
|
|