На Еўрабачанні Беларусь прадставіць Ірына Дарафеева?
20.01.2011 16:43
—
Новости Культуры
|
На Еўрабачанні Беларусь прадставіць Ірына Дарафеева? Ірына Дарафеева прадставіць Беларусь на сёлетнім “Еўрабачанні” з песняй сербскага кампазітара Жэлькі Яксімавіча. Пра гэта паведамляе сербскі партал Blic. У інтэрв’ю выданню, якое ён даў 14 снежня, Яксімавіч адзначыў: "На ўчорашняй сустрэчы іх дэлегацыі прэзідэнт Лукашэнка выказаў задавальненне тым, што некалькіх месяцаў перамоў са мной і маімі людзьмі завяршыліся поспехам. Я рады такому запрашэнню". У дадатак кампазітар прызнаўся, што ўжо даўно сябруе з Дарафеевай, а 10 гадоў таму атрымаў два прызы на фестывалях у Беларусі. Датэлефанавацца да Яксімавіча ў Еўрарадыё пакуль не ўдалося. У гэтыя дні ён адпачывае са сваёй дзяўчынай на французскім курорце “Куршавель”. Пракаментаваць сітуацыю мы папрасілі саму Ірыну Дарафееву. Спявачка ведае, што сербскі кампазітар піша для яе песню. Аднак магчымасць хуткай паездкі ў Германію яе здзівіла. Ірына Дарафеева: "Мы даўно з ім сябруем і маем стасункі, я ўжо шмат гадоў выконваю яго песні. Мы размаўлялі на "Славянскім базары", што калі ў яго будзе жаданне... Вось, гэта яго ўласнае жаданне. Я ведала, што ён працуе, але што гэтая песня для "Еўрабачання", я не ведала. Пакуль мне рана нешта каментаваць, трэба будзе яму патэлефанаваць". Нічога пра ўдзел Ірыны Дарафеевай у еўрапейскім песенным конкурсе не ведае і намеснік старшыні "Белтэлерадыёкампаніі" Аляксандр Мартыненка, які курыруе падрыхтоўку і адбор прадстаўніка нашай краіны. Аляксандр Мартыненка: "Не ведаю. Гэта ўласныя справы Дарафеевай. Мы з ёй не абмяркоўвалі ні яе ўдзел, ні песню – з кім яна працуе ды піша. Мы днямі павесім на сайт умовы, і да 20-га лютага будзем прымаць заяўкі. Удзельнічаць у адборачным туры можа кожны, хто пажадае, але пісаць песні, ці асобна працаваць з артыстамі мы не будзем. Потым у нас будуць фокус-групы, якія будуць іх адбіраць". Варта адзначыць, што раней Жэлька Ёксімавіч напісаў песню для сербскага прадстаўніка на "Еўрабачанні-2011", але з дзяржаўнага тэлебачання з ім ніхто не кантактаваў. Таму кампазітар і вырашыў напісаць для Беларусі, але гэта ўжо іншая кампазіцыя. Дарэчы, што гэта будзе за песня: у якім стылі, на якой мове, сама Ірына не ведае. Маўляў, яна яе пачуе толькі калі кампазіцыя будзе цалкам гатовая, а пакуль Жэлька трымае ўсё ў сакрэце. А што тычыцца ўдзелу ў "Еўрабачанні-2011", калі гэта праўда, то спявачка перакананая ў перамозе. Ірына Дарафеева: "Шчыра кажучы, я не думала пра ўдзел у "Еўрабачанні" ні ў гэты годзе, ні ў наступным, ні праз год. Але ў кожным выпадку у такім творчым саюзе шансы на перамогу стоадсоткавыя". Нагадаем, некалькі гадоў таму ў інтэрв’ю Еўрарадыё Ірына адзначала, што ўдзел у "Еўрабачанні" не з’яўляецца для яе марай жыцця, і наўрад ці зможа ёй штосьці даць як творчай асобе. Але калі ёй загадаюць паехаць, то паедзе. Ірына Дарафеева: “Калі краіна скажа: “Трэба!”, то я з задавальненнем вазьму на сябе гэты гонар”. Даведка Еўрарадыё: Жэлька Яксімавіч – папулярны сербскі спявак і кампазітар. У 2004 годзе прадстаўляў Сербію на Еўрабачанні і заняў другое месца, саступіўшы толькі украінцы Руслане. У 2008 годзе быў вядучым на Еўрабачанні, якое праходзіла ў Бялградзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ірына Дарафеева прадставіць Беларусь на сёлетнім “Еўрабачанні” з песняй сербскага кампазітара Жэлькі Яксімавіча. Пра гэта паведамляе сербскі партал Blic. У...
|
|