Пацеркі жрыцы. Гэты цуд і шмат іншых захоўвае ўнікальны гродзенскі музей гісторыі рэлігіі
26.01.2011
—
Новости Культуры
|
Алена СЯМЁНАВА, “НГ”
Зуб дзіка — ад злога вока Энергетыку залы “Архаічныя вераванні і культура”, вядома, ніхто не замяраў. Але калі трапляеш сюды, яна ахапляе і заварожвае. Мяркуйце самі: тут сабраны рэчы, што стагоддзі таму выкарыстоўваліся ў магічных рытуалах, прадметы мастацтва, упрыгожанні. Яны былі знойдзены пры раскопках старажытных стаянак нашых продкаў, курганных могільнікаў, некаторыя з якіх датуюцца яшчэ другім тысячагоддзем да нашай эры. Вядучы навуковы супрацоўнік Таццяна Вараб’ёва паказвае невялікае глінянае праселца. На гліне адмысловы ўзор. Гэта сімвал Сонца. Нашы далёкія продкі, якія яму пакланяліся, пакінулі нам пісьмо з пачатку першага тысячагоддзя. Не адвесці вачэй ад пацерак, знойдзеных пры раскопках курганнага могільніка ў Валожынскім раёне, дзе, як мяркуюць даследчыкі, маглі быць пахаваны жрыцы. Цяжка нават паверыць, што так добра захаваныя і так па-майстэрску выкананыя зярнёныя бронзавыя пацеркі з музейнай калекцыі, знойдзены археолагамі ў Камянецкім раёне пры раскопках курганоў дрыгавічоў.— Спачатку ўсе гэтыя рэчы мелі вялікі магічны сэнс, яны ахоўвалі ад злога вока, засцерагалі ад ліха, — расказвае Таццяна Вараб’ёва.Але цуд з цудаў гэтай залы — амулеты-падвескі з iкла мядзведзя, зуба дзiка, якія датуюцца канцом трэцяга тысячагоддзя да нашай эры (!). Падарунак старажытнай Каложы Сярод рарытэтаў пазнейшай культуры — хрысціянскай — таксама ёсць сапраўдныя ўнікальныя творы мастацтва.Каменны абраз “Святы прарок Ілля ў пустыні”, арыгінал, датуецца ХIII стагоддзем. Музей вельмі ганарыцца гэтай святыняй.Надзвычай цікавыя рарытэты, якія прыйшлі да нас з ХIII стагоддзя — “змеевікі”. Гэта металічныя медальёны з выявамІ Ісуса Хрыста, Маці Божай ці хрысціянскіх святых на адным баку і змяінага гнязда альбо галавы гаргоны Медузы на адваротным. На землях Старажытнай Русі “змеевікі” вядомы з ХI—ХIV стагоддзяў, калі двухвер’е было добра развіта, таму язычніцкія сімвалы і можна было ўбачыць на помніках хрысціянскай культуры.Яшчэ адзін цуд — бронзавы вадаліў (па сутнасці, рукамыйнік), выраблены ў Паўночнай Германіі ў першай палове ХIII стагоддзя. У музеі можна пабачыць нават рэканструкцыю пячаткі Міндоўга. Рарытэт з таго ж часу — каменныя ядры ХIV cтагоддзя — рэха барацьбы з крыжакамі. Спрадвеку ў згодзе і суладдзі Самае шаноўнае і свяшчэннае ў іудзейскай рэлігіі — Скруткі Торы таксама змешчаны ў адным з залаў экспазіцыі. Рукапіс — на пергаменце, пры яго напісанні захоўваецца аднолькавая вышыня літар, памеры паміж радкамі і г. д. Тора — Пяцікніжжа Майсеева — у сінагозе вельмі шануецца, ніша, дзе яна знаходзіцца, — самае сакральнае месца храма. Талмуд, каментарый да Торы, другі па значнасці твор іудаізму пасля ТаНаХа (яўрэйскай Бібліі), таксама знаходзіцца тут.Мусульманства ў музеі прадстаўлена культурай татар — традыцыйных носьбітаў ісламу на беларускай зямлі. Безумоўна, сярод экспанатаў гэтай залы і свяшчэнная кніга ісламу — Каран. Мусульманін падчас малітвы, як правіла, павінен станавіцца на спецыяльны дыванок — намазлык. Перад малітвай абмыцца вадой. У музеі змешчаны сасуд для абмывання — кумган, які традыцыйна выкарыстоўваецца. На фотаздымках адлюстраваны беларускія мячэці. Але, бадай, самыя каштоўныя рарытэты — гэта мугіры: надпісы ці выявы, якія павінны нагадваць мусульманіну пра яго абавязкі перад Алахам. Справа ў тым, што ў ісламе забаронены выявы жывых істот. Распаўсюджаны на мугірах цытаты з Карана. Калі вы трапіце ў гэтую залу, позірк абавязкова спыніце на тым мугіры, дзе яўна праступаюць матывы беларускай народнай культуры.— “І тчэ, забыўшыся, рука замеж персідскага ўзору цвяток радзімы — васілька,” — трапна цытуе наконт гэтага Ігар Ганчарук. — Ствараючы экспазіцыю, мы зрабілі акцэнт менавіта на тым, што нас аб’ядноўвае. На нашай зямлі ніколі не было рэлігійных войнаў. Беларусь у гэтым сэнсе ўнікальная краіна на фоне Заходняй Еўропы. І пачуццё талерантнасці, якое характэрна для нашага народа, заснавана на павазе да іншай рэлігіі, культуры. Таму галоўнае прызначэнне гэтай экспазіцыі — мацаваць мір, пачуццё талерантнасці, якое вызначае беларусаў, — падкрэслівае ён. А скарбонка цудаў музея яшчэ не поўная. У канцы года тут чакаецца адкрыццё новай часткі экспазіцыі. Але яшчэ да гэтага ёсць нагода прыехаць у Гродна і гэты ўнікальны музей наведаць. На выхадныя, усёй сям’ёй. Гарантую: не пашкадуеце, час будзе патрачаны цікава і недарэмна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод мноства цудаў старажытнага Гродна — музей гісторыі рэлігіі, адзіны ў Беларусі. У цэнтры горада, у двухпавярховым каменным палацы, помніку архітэктуры... |
|