На пачатку будзе музыка . 21.by

На пачатку будзе музыка

16.02.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дні культуры Венгрыі пройдуць летам у Беларусі
Як вядома, Венгрыя з 1 сту-дзеня старшынствуе ў Савеце Еўрапейскага саюза. “Мы хацелі б адзначыць наша старшынства ў Еўрасаюзе серыяй культурных мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца на працягу паўгоддзя”, – паведаміў на нядаўняй прэс-канферэнцыі ў Мінску Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгрыі ў Беларусі Ферэнц Контра. Паводле яго слоў, першым такім мерапрыемствам у Мінску стане вечар венгерскай музыкі, які пройдзе ў Белдзяржфілармоніі.
У планах венгерскага пасольства таксама арганізацыя выставы, на якой будуць прадстаўлены посуд, прадметы інтэр'ера, што найбольш ярка адлюстроўваюць характар нацыянальнай культуры. Яшчэ больш шырока венгерская культура будзе паказана пад час Дзён культуры Венгрыі, праграма якіх цяпер фарміруецца.
Нагадаем, што летась у ліпені ў Венгрыі з поспехам прайшлі беларускія Дні культуры, якія сталі першым міждзяржаўным культурным мерапрыемствам у гісторыі двухбаковых стасункаў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дні культуры Венгрыі пройдуць летам у Беларусі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика