Лес ва ўсёй прыгажосці. 21.by

Лес ва ўсёй прыгажосці

16.02.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жывапіс, фотаздымкі і графіка прадстаўлены на фестывалі пейзажу, прымеркаваным да Міжнароднага года лясоў. Фэст праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Беларускі лес — крыніца натхнення для творцаўЯк адзначыў на цырымоніі адкрыцця куратар выставы, мастак і старшыня грамадскага аб’яднання “Міжнародная гільдыя жывапісцаў” Фёдар Ястраб, выстаўленыя на ёй творчыя працы распавядаюць не толькі пра лясы, але ў большай ступені пра саміх аўтараў: як яны адчуваюць лес, якім яго бачаць. “Безумоўна, для любога фатографа гэта не толькі любаванне лесам, але магчымасць адчуць сябе часткай прыроды. Лес — гэта філасофія жыцця, цэлы свет, асобнае царства. Для любога творчага чалавека няма лепшага настаўніка, чым прырода. Толькі яна можа прымусіць нас па-сапраўднаму любіць зямлю”, — перакананы Фёдар Ястраб.
Лясы, так званыя лёгкія планеты, адыгрываюць важную ролю ў сусветным біялагічным, эканамічным і сацыяльным жыцці. Аднак іх плошча на планеце імкліва памяншаецца, што вядзе да негатыўных працэсаў глабальнага значэння. Генеральная Асамблея ААН абвясціла 2011 год Міжнародным годам лясоў. Гэта дапаможа павысіць дасведчанасць жыхароў планеты ў значнасці лясных экасістэм, неабходнасці іх аховы і абнаўлення.
А на выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы наведвальнікі могуць пазнаёміцца з творамі Аляксандра Грышкевіча, Алеся Сушы, Ягора Батальёнка, Георгія Паплаўскага, Віктара Суглоба, Валерыя Вядрэнкі, Вадзіма Качана і іншых аўтараў.

Мікалай Луцэвіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жывапіс, фотаздымкі і графіка прадстаўлены на фестывалі пейзажу, прымеркаваным да Міжнароднага года лясоў. Фэст праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика