“Зорка Венера” гучыць над далёкім Каўказам. 21.by

“Зорка Венера” гучыць над далёкім Каўказам

24.02.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Грузіі атрымала юрыдычны статус гуманітарна-дабрачынная арганізацыя “Саюз беларусаў Грузіі “Беларускія сябры” У суполку ўваходзяць беларусы, а таксама тыя, каму блізкая беларуская культура. Старшынёй праўлення абраны Аляксандр Жыляеў. Як расказала пад час сустрэчы ў таварыстве “Радзіма” актывістка і член праўлення суполкі Лідзія Лярская-Шацірышвілі, адна з галоўных задач арганізацыі — прапаганда і развіццё беларускай культуры ў Грузіі. Гісторыю беларускай дыяспары Грузіі можна ўявіць па некалькіх этапах. Спачатку беларусы эмігравалі сюды на працягу больш чым 100 гадоў сумеснага пражывання з грузінамі ў Расійскай імперыі. Затым была вымушаная эміграцыя пад час Першай сусветнай вайны і ў гады грамадзянскай вайны. І, нарэшце, вялікая плынь нашых суайчыннікаў апынулася ў Грузіі ў гады Вялікай Айчыннай. Іх гасцінна прынялі, і многія бежанцы засталіся там назаўсёды. Эміграцыйныя плыні былі і ў пасляваенны час. Паводле дадзеных Дзяржстата Грузіі, цяпер у краіне больш за 600 беларусаў з адзнакай аб нацыянальнасці ў пашпарце. Фактычна ж людзей, якія атаясамліваюць сябе з беларускім этнасам, значна больш. Многія беларусы ў савецкі час былі запісаны ў пашпарце як рускія. Ёсць многа змешаных сем’яў, дзеці ў якіх таксама маюць беларускія карані. Хоць суполка і маладая, зроблена ўжо нямала. Яе кіраўнік увайшоў у склад Савета нацыянальных меншасцяў пры Народным сходзе Грузіі. Нашы супляменнікі ўдзельнічалі ў свяце славянскіх дыяспар, прысвечаным Дню славянскага пісьменства, на якім упершыню ў Грузіі са сцэны Тбіліскага ТЮГа прагучала беларуская мова: гэта былі песні “Скрыпяць мае лапці” ў выкананні ансамбля беларускай і славянскай песні “Лілея” і верш Максіма Багдановіча “Зорка Венера”. Да Дня незалежнасці Беларусі прайшоў вялікі канцэрт-прэзентацыя, на якім выступілі не толькі беларусы, але і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Грузіі. У планах суполкі — правядзенне вечарын беларускай паэзіі, канцэртаў і тэматычных лекцый па беларускай гісторыі і культуры, выставы твораў беларускіх мастакоў, стварэнне беларускай нядзельнай школы, беларускіх фальклорных і тэатральных калектываў, а таксама аказанне ўсебаковай дапамогі членам беларускай абшчыны. Дбаюць у Тбілісі і пра стварэнне Беларускага культурнага цэнтра. Лідзія Лярская-Шацірышвілі лічыць важным кірункам дзейнасці ўмацаванне і развіццё беларуска-грузінскіх стасункаў у культурнай, дзелавой, гуманітарнай і міжнароднай сферах. Таму актывісты суполкі імкнуцца наладзіць як мага больш кантактаў з Бацькаўшчынай у самых розных галінах. І ім ужо ідуць насустрач у міністэрствах культуры, адукацыі, у Магілеўскім аблвыканкаме, у навучальных установах. У суполцы “Беларускія сябры” спадзяюцца, што тым самым яны змогуць прынесці немалую карысць Айчыне. Галіна Навіцкая , каардынатар праектаў таварыства “Радзіма”
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Грузіі атрымала юрыдычны статус гуманітарна-дабрачынная арганізацыя “Саюз беларусаў Грузіі “Беларускія сябры”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика