"Будзьма!" папярэджвае: "Бясплатны сыр – толькі ў цешчы". 21.by

"Будзьма!" папярэджвае: "Бясплатны сыр – толькі ў цешчы"

24.02.2011 11:11 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Будзьма!" папярэджвае: "Бясплатны сыр – толькі ў цешчы" ТUT.BY Сырны тыдзень (таксама вядомы як Масленіца) – час страшнага суда для нежанатых. У панядзелак жанчыны (ладная частка якіх - цешчы) збiраюцца разам і ловяць халастых хлопцаў. Злоўленага прывязваюць поясам да калодкi ў пакаранне за тое, што ён не ажанiўся за мiнулы месяц. Хлопец цэлы дзень мусiць цягаць калодку i пры гэтым абавязкова завітваць у хату, дзе ёсць сталая дзяўчына. У хаце гаспадыня частуе хлопца усімі прысмакамі, якія мае, тым самым завязваючы сямейныя повязі і прывучаючы “зяця” да сямейнага побыту. Сэнс рытуальных танцаў “цешчы” з блінамі і сырамі перад “зяцем” пры канцы зімы выражаецца кароткім фактычным патрабаваннем: "Унукаў давай!" Сёння Сырны тыдзень болей вядомы як "Масленіца", хоць назва гэтая прыйшла да нас пазней. Ды і само масла, як не дзіўна, не такі папулярны прадукт у беларусаў, як сыр. Шмат стагоддзяў сыр у беларусаў быў адным з сакральных прадуктаў i сiмвалiзаваў нараджэнне новага жыцця. Сыр неаднаразова згадваецца ў абрадных песнях, звязаных з гуканнем вясны, прычым паралельна ўзгадваецца крумкач, якi "крача — сыру хоча", i дзяўчына, якая "плача – сына хоча". Грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!" працягвае акцыю “Будзьма з беларускімі святамі!” і запрашае Вас даслаць сваім сябрам вэб-паштоўку да Сырнага тыдню. Зрабіць гэта можна наўпрост з сайта budzma.org . Сення традыцыйныя святы становяцца ўсе болей папулярнымі ў беларусаў і мы пільна асвятляем іх для Вас. На сайце кампаніі вы можаце прачытаць пра Каляды, Русаліі, Гуканне вясны, Юр’ю ды іншыя святы і абрады, а таксама спампаваць ці даслаць сябрам анімаваныя святочныя паштоўкі. Разам з віртуальнай серыяй пабачылі свет рэальныя, папяровыя, аналагі. Унікальную серыю паштовак з беларускімі святамі можна знайсці на стэндах Fly Cards па ўсей краіне. Усіх, хто сабярэ цягам года поўную калекцыю, чакаюць не абы-якія прызы ад кампаніі “Будзьма Беларусамі!”. У гэтым годзе першы дзень Сырнага тыдня прыпадае на апошні дзень каляндарнай зімы, 28 лютага. Смачнага Вам Сырнагу тыдню і будзьма з беларускімі святамі!
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сырны тыдзень (таксама вядомы як Масленіца) – час страшнага суда для нежанатых. У панядзелак жанчыны (ладная частка якіх - цешчы) збiраюцца разам і ловяць халастых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика