Лявон Вольскі збіраецца ў эміграцыю?
17.03.2011 19:14
—
Новости Культуры
|
Лявон Вольскі збіраецца ў эміграцыю? “Дык што — усё? Ад нас нічога не залежыць? Мы сапраўды ні на што не ўплываем? Няўжо напраўду застаецца толькі эміграцыя?” — пытаецца лідар гурта “Крамбамбуля” Лявон Вольскі, прадстаўляючы наведнікам TUT.BY трэйлер да відэакліпа на новую кампазіцыю “Вера, надзея, любоў”, запісаную разам з Ганнай Хітрык. Прэм’ера відэа адбудзецца 22 сакавіка.
“Усё часцей чуеш шматкі безнадзейных фразаў: “Гэтай зямлі ўжо нічога не дапаможа”, “Гэта, напэўна, вельмі надоўга”, “Вось і жывіце самі ў сваім калгасе”… Роспач, паняверка, расчараванне… Гэтыя пачуцці ахапляюць ўсё большую колькасць людзей. Хацелася Калядаў, цуду, дзіцячых адчуванняў, а давялося пісаць святочныя паштоўкі ў вязніцу… Хацелася слухаць улюбёнае радыё, але на гэтай хвалі — цішыня. Хацелася глытку свабоды на канцэрце ўлюбёнага гурту… Замест гэтага панура цягнешся здаваць квіток. Таленавітыя, амбітныя, адукаваныя людзі штодня з’язджаюць з краіны. На Захад, на Ўсход, ва ўсіх накірунках. Стаміліся ад хамства, ад шэрасці, ад адсутнасці перспектывы. Ад прапаганды, ад страху, ад вычварных правілаў гульні. Ад непажаданых тэмаў, ад кар’ернага росту спрытных мужычкоў і кабетак, якія ўмеюць у патрэбны час вымаўляць патрэбныя словы… Дык што — усё? Ад нас нічога не залежыць? Мы сапраўды ні на што не ўплываем? Няўжо напраўду застаецца толькі эміграцыя? Ці то на радзіме — унутраная, ці ў іншай краіне — натуральная? Што пераможа – роспач, расчараванне, нянавісць? Ці Вера, Надзея, Любоў? Адказ — у кожным з нас”. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Дык што — усё? Ад нас нічога не залежыць? Мы сапраўды ні на што не ўплываем?
|
|