“А я спадзяюся і веру": Лявон Вольскі і Ганна Хітрык прэзентавалі супольны відэапраект
22.03.2011 12:01
—
Новости Культуры
|
“А я спадзяюся і веру": Лявон Вольскі і Ганна Хітрык прэзентавалі супольны відэапраект У эфіры TUT.BY-ТВ музыка Лявон Вольскі і акторка Ганна Хітрык прэзентавалі відэакліп на супольную песню “Вера, надзея, любоў”. Здымкі відэа адбыліся напрыканцы студзеня, усяго за тры дні да таго, як Ганна нарадзіла першынца Сцяпана.
“Назва кліпа гаворыць сама за сябе. “Вера, надзея, любоў” — тое, што цяпер, як нам падаецца, так патрэбна і беларускаму народу, і ўсяму свету, — распавёў аўтар песні Лявон Вольскі ў эфіры TUT.BY-ТВ, прэзентуючы кліп. — Мы паспрабавалі даць людзям пазітыўныя эмоцыі ды дапамагчы задумацца пра спрадвечныя каштоўнасці, якія неабходныя кожнаму ў любой сітуацыі”. Па словах лідара гурта “Крамбамбуля", кліп раскрывае дзве чалавечыя натуры: адна з іх увесь час сумняецца, а іншая верыць. "Памятаеце, "Дзве душы" у Максіма Гарэцкага", - кажа Вольскі. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У эфіры TUT.BY-ТВ музыка Лявон Вольскі і акторка Ганна Хітрык прэзентавалі відэакліп на супольную песню “Вера, надзея, любоў”. Здымкі відэа адбыліся напрыканцы...
|
|