Горад у лагчыне. 21.by

Горад у лагчыне

25.03.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Горад у лагчыне.

Паважаны спадар Капылоў, падкажыце, адкуль пайшло найменне горада Лагойск, так сугучнае з маім прозвішчам. Анатоль Лагойка, Бабруйск

Лагойск — адно з самых старыжытных паселішчаў Беларусі. Летапісны “Логожск”, “Логожеск” упершыню ўпамінаецца ў 1078 годзе ў “Павучанні Уладзіміра Манамаха” як горад-крэпасць Полацкай зямлі. У XII—XV стагоддзях ён з’яўляўся цэнтрам удзельнага княства. На працягу сваёй гісторыі горад быў ва ўладанні князёў Ізяслава Мсціславіча, Скіргайлы, Вітаўта, Чартарыйскіх. З 1528 года ўладальнікамі Лагойска былі Тышкевічы.Многія з даследчыкаў паходжанне назвы горада звязваюць са словам “лог”. Рэльеф мясцовасці пацвярджае гэту версію: горад размешчаны ў лагчыне, акаймаванай узвышшам. Але структура наймення (а яно заканчваецца на -ск) наводзіць на думку, што ў аснове назвы ляжыць назва воднага аб’екта. У сістэме тапаніміі Беларусі ўсе назвы на -ск, -цк за выключэннем дзвюх назваў, дадзеных у савецкі час (Салігорск і Светлагорск), утвораны ад гідронімаў (Полацк ад ракі Палата, Віцебск ад ракі Віцьба, Пінск ад ракі Піна, Слуцк ад ракі Случ і інш.). І сапраўды, непадалёку ад горада працякае рака Лагазінка, якая першапачаткова мела назву Лагаза. І зараз за шэсць кіламетраў ад райцэнтра захавалася вёска (былы фальварак) Лагаза. Верагодна, што і горад быў заснаваны на беразе ракі. Пазней паселішча магло быць перамешчана далей ад ракі, тым больш горад неаднаразова гарэў: у 1505 годзе быў спалены крымскімі татарамі, у 1708 годзе замак і частку горада спалілі шведы.Назвы з коранем “лагоз” сустракаюцца і ў іншых мясцовасцях Беларусі: рака Лагозва (прыток Шчары, у басейне Нёмана), рака Лагажанка (прыток Ігуменкі). А вось прозвішча Лагойка ніякім чынам з найменнем паселішча Лагойск не звязана.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаны спадар Капылоў, падкажыце, адкуль пайшло найменне горада Лагойск, так сугучнае з маім прозвішчам. Анатоль Лагойка, Бабруйск
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика