“І ўцелавіўся ад Духа Святога...”. Каталікі ўсяго свету адзначаюць сёння ўрачыстасць Звеставання Пана
25.03.2011
—
Новости Культуры
|
Гэта свята нагадвае пра тую вялікую падзею, ад якой распачалася новая эра ў гісторыі чалавецтва. Арханёл Габрыэль прыйшоў да Марыі з Назарэта, каб абвясціць, што на ёй споўніцца абяцанне прарокаў: у яе народзіцца зачатае ад Духа Святога дзіцятка Езус, Сын Божы, які збавіць гэты свет ад грахоў. Таму дзень святкавання Звеставання Пана быў устаноўлены менавіта на 25 сакавіка — за дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння, якое каталікі святкуюць 25 снежня.Ва ўрачыстасць Звеставання Пана адзначаецца таксама Дзень святасці жыцця. У Каталіцкім касцёле існуе традыцыя здзяйсняць у гэты дзень акт духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці. Гэты акт заключаецца ў тым, што чалавек дае абяцанне на працягу дзевяці месяцаў маліцца за адно зачатае дзіця, каб яно змагло з’явіцца на свет, а не стала ахвяраю аборту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта свята нагадвае пра тую вялікую падзею, ад якой распачалася новая эра ў гісторыі чалавецтва.
|
|