Фарбы творчага сяброўства. 21.by

Фарбы творчага сяброўства

07.04.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сумесная выстава творчых работ студэнтаў мастацка-графічных факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава і Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта ладзілася ў Віцебску да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі
Па словах дэкана мастацка-графічнага факультэта Віцебскага ўніверсітэта Дзмітрыя Сянько, навучальныя ўстановы супрацоўнічаюць ужо больш за дзесяць гадоў, перыядычна абменьваюцца выставамі, праводзяць сумесныя творчыя акцыі і летнія практыкі. Так, летам 2010 года віцебскія студэнты праходзілі практыку ў Смаленску, а смаленскія будучыя мастакі — у беларускім абласным цэнтры. Студэнты актыўна вывучалі новае асяроддзе, помнікі гісторыі і архітэктуры, што знайшло адлюставанне ў іх работах. Вынікі летніх пленэраў якраз і склалі аснову выставы, якая разгарнулася ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта Віцебскага ўніверсітэта. Усяго ў экспазіцыі — каля 40 работ.
Гледачам прадстаўлены цікавыя краявіды старадаўніх гарадоў. Пры гэтым па тэхніцы выканання работы смаленскіх і віцебскіх мастакоў адрозніваюцца. Калі віцебскіх мастакоў-графістаў вызначае экспрэсія, цяга да эксперыментавання ў кантэксце традыцый Віцебскай мастацкай школы, то ў смаленскіх калег вітаецца класіка, акадэмічны жывапіс.

Сяргей Кочатаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сумесная выстава творчых работ студэнтаў мастацка-графічных факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава і Смаленскага дзяржаўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика