Памёр музыка, паэт і навукоўца Яўген Канавалаў
08.04.2011 11:33
—
Новости Культуры
|
Памёр музыка, паэт і навукоўца Яўген Канавалаў У ноч з чацвера на пятніцу ў Менску на 64-м годзе жыцця памёр музыка, паэт і навукоўца Яўген Канавалаў, адзін з пачынальнікаў рок-н-ролу ў Беларусі, удзельнік гуртоў "Алгарытмы", "Эльфы", ансамбля Валерыя Таржэцкага.
Яўген Канавалаў у рок-н-роле з 1965 году. Тады на базе Радыётэхнічнага інстытута ўтварыўся першы гурт з яго ўдзелам – "Алгарытмы". У 1968 годзе на Першым фэстывалі біт-ансамблей у Менску гэты гурт заняў першае месца, а Яўген быў прызнаны лепшым сола-гітарыстам. У 1970-х граў у гурце "Эльфы", ансамблі Валерыя Таржэцкага, а потым сыйшоў у навуку, займаўся лазэрнай фізікай. Пры канцы 1990-х ён вярнуўся ў музыку, запісаў цэлы шэраг альбомаў – ад блюзавых да авангардных. У апіошні раз Яўген выйшаў на сцэну ў верасьні 2010 году. Разьвітаньне з музыкам адбудзецца ў суботу, 9 красавіка (вул. Веры Харужай, д.17). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ноч з чацвера на пятніцу ў Менску на 64-м годзе жыцця памёр музыка, паэт і навукоўца Яўген Канавалаў, адзін з пачынальнікаў рок-н-ролу ў Беларусі, удзельнік гуртоў... |
|